wd wp Пошук:

Жазеф Кабіла

Жазеф Кабіла Кабангэ (фр.: Joseph Kabila Kabange; нар. 4 чэрвеня 1971, Хева Бора, Дэмакратычная Рэспубліка Конга) — чацвёрты прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 2001 па 2019 гады. Заняў пасаду прэзідэнта пасля забойства свайго бацькі Ларана-Дэзірэ Кабілы. 27 лістапада 2006 г. афіцыйна названы першым дэмакратычна абраным у ходзе ўсеагульнага прамога галасавання прэзідэнтам ДРК.

Пачатак кар’еры

Кабіла — старэйшы сын з дзесяці дзяцей свайго бацькі, трэцяга прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Ларана-Дэзірэ Кабіла[6]. Жозэф нарадзіўся ў маленькім гарадку Хева-Бора ў кангалезскай правінцыі Паўднёвае Ківу. У канцы 1970-х гадоў бацька быў вымушаны з’ехаць у Танзанiю, і школу Кабіла-малодшы сканчаў ў Дар-эс-Саламе. Там жа, у Танзаніі, а затым у Угандзе і Руандзе Жазеф Кабіла пачаў атрымліваць вышэйшую ваенную адукацыю. У 1996 годзе ён далучыўся да паўстанцкай групоўкі свайго бацькі, якая насіла назву Альянс дэмакратычных сілаў вызвалення Конга. Камандаваў некалькімі аперацыямі ў ходзе ваеннай кампаніі, вядомай як Першая кангалезская вайна. Пасля перамогі Альянсу і ўзыходжанні Ларана-Дэзірэ Кабіла на пасаду прэзідэнта, Кабіла-малодшы з’ехаў заканчваць адукацыю ў Універсітэт нацыянальнай абароны НВАК у Пекіне.

Пасля вяртання з Кітая ў 1998 годзе Жазеф Кабіла атрымаў званне генерал-маёра і быў прызначаны намеснікам старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў кангалезскай арміі. Праз два гады, у 2000, яго прызначылі начальнікам Генштаба УС ДРК. На гэтай пасадзе ён быў адным з камандуючых ўрадавымі войскамі ў Другой кангалезскай вайне.

Прэзiдэнцтва

26 студзеня 2001 пасля гібелі свайго бацькі Жазэф Кабіла ва ўзросце 29 гадоў становіцца чацвёртым прэзідэнтам ДРК. Нягледзячы на ​​маладосць і адсутнасць вопыту, яму ўдаецца здейснiць шэраг крокаў па спыненні зацяжны грамадзянскай вайны ў краіне. Па мірным дамове 2002 года, падпісаным у паўднёваафрыканскім горадзе Сан-Сіці, і які стаў фармальным завяршэннем Другой кангалезскай вайны, Кабіла захоўваў за сабой пасаду прэзідэнта і кіраўніка дзяржавы. Аднак яго ўлада была абмежаваная часовай адміністрацыяй з чатырох віцэ-прэзідэнтаў: лідараў дзвюх найбуйнейшых паўстанцкіх груповак, прадстаўніка ад грамадзянскай апазіцыі і прадстаўнікі ад прыхільнікаў афіцыйнага ўрада.

У 2004 годзе (28 сакавіка і 11 чэрвеня) у краіне адбыліся дзве няўдалыя спробы дзяржаўнага перавароту, падаўленыя вернымі ўраду войскамі.

У снежні 2005 года агульнанацыянальны рэферэндум ухваліў новую канстытуцыю краіны, па якой мінімальны ўзрост кандыдата ў прэзідэнты зніжаўся з 35 да 30 гадоў. Прэзідэнцкія выбары па новай канстытуцыі, першыя дэмакратычныя выбары кіраўніка дзяржавы за 46-гадовую гісторыю незалежнасці ДРК, якая адбылася 30 ліпеня 2006 года. Жазефа Кабiлу падтрымлівала Народная партыя за рэканструкцыю і дэмакратыю, ініцыятарам стварэння якой ён з‚яўляўся. Аднак афіцыйна ён балатаваўся як незалежны кандыдат.

Па выніках першага тура Кабіла набраў 45 % галасоў выбаршчыкаў, яго галоўны канкурэнт, віцэ-прэзідэнт і былы лідар адной з мяцежных ваенных груповак Жан-П’ер Бемба — 20 %. Другі тур галасавання адбыўся 29 кастрычніка 2006 года. 15 лістапада выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі выбараў, па якіх перамогу атрымаў дзеючы прэзідэнт Кабіла (58,05 % галасоў). Гэтыя вынікі былі пацверджаны 27 лістапада рашэннем Вярхоўнага Суда Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, а 6 снежня адбылася інаўгурацыя Жазефа Кабiлы ў якасці прэзідэнта Рэспублікі.

У эканамічным плане праўленне Кабiлы характарызавалася інфраструктурнымі праектамі (такімі, напрыклад, як аднаўленне чыгунак) i развiццём здабываючых галiн. Стабілізацыя сітуацыі ў краіне дазволіла дасягнуць прыкметных поспехаў у эканоміцы. З моманту заканчэння Другой кангалезскай вайны ў 2003 годзе толькі ў здабываючых галінах (нафта, медзь, волава, кобальт і інш.) пры ўдзеле замежных інвестараў было створана 100 тыс. працоўных месцаў[7]. Разам з тым, увесь буйны бізнэс у краіне кантралюецца сям’ёй Кабiлы.

У 2011 годзе Кабіла быў пераабраны на другі тэрмін[7].

Паўнамоцтвы Кабiлы павінны былі скончыцца ў 2016 годзе, аднак у 2015 годзе быў прыняты закон, згодна з якім выбары магчыма прызначыць толькі пасля правядзення перапісу насельніцтва.

У верасні 2016 года ў ДРК пачаліся пратэсты з патрабаваннем адстаўкі Кабiлы і тэрміновага правядзення ў краіне прэзідэнцкіх выбараў. Выбары прэзідэнта павінны былі адбыцца ў Конга яшчэ ў лістападзе 2015 г. але праведзены не былі. Канстытуцыя ДРК абмяжоўвае максімальны тэрмін прэзідэнцтва дзесяццю гадамі, аднак згодна з пастановай вярхоўнага суда краіны прэзідэнт можа заставацца ва ўладзе да таго моманту, пакуль не будуць праведзены выбары. Пратэсты пачаліся ў горадзе Лумумбашы, іх ўзначаліў лідар апазіцыі Эцьен Чысекеды. Затым пратэсты перамясціліся ў сталіцу Кіншаса[8][9].

20 снежня 2016 года Ж. Кабіла заявіў, што ён не пакіне пасаду прэзідэнта пасля заканчэння тэрміну свайго прэзідэнцтва. Пасля гэтага пачалася новая хваля пратэстаў.

У пачатку снежня 2016 года ЗША і ЕС увялі санкцыі ў адносінах да ДРК, абвінаваціўшы ўлады краіны ў тым, што яны звярталіся да гвалту, выкарыстоўваючы таксама і іншыя метады, каб адтэрмінаваць выбары[10].

23 снежня 2016 года было дасягнута пагадненне паміж апазіцыяй і прэзідэнтам Кабiлaй. Згодна з iм, Кабіла павінен быў пакінуць сваю пасаду да канца 2017 года. Паводле дамовы Эцьен Чысекеды павінен быў курыраваць выкананне дагавора, таксама прэм’ер-міністр краіны павінен быў быць прызначаны ад апазіцыі[11].

Аднак у лістападзе 2017 года выбарчая камісія ў чарговы раз адклала правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, цяпер да 23 снежня 2018 года[12].

У снежні 2018 года выбары былі перанесены на 30 снежня гэтага года з-за страты пры пажары большай часткі абсталявання для галасавання ў Кіншасе[13].

На прэзідэнцкіх выбарах 30 снежня 2018 года перамог Фелікс Чысекеды і 24 студзеня 2019 года Кабіла перадаў яму прэзідэнцкія паўнамоцтвы[14].

У кастрычніку 2021 года Жазеф Кабіла абараніў дыпломную працу ва ўніверсітэце Яганэсбурга. Ступень магістра паліталогіі і міжнародных адносін яму была прысуджана па заканчэнні пяцігадовага навучання.

Зноскі

  1. Joseph Kabila // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joseph Kabila // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Joseph Kabila // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://web.archive.org/web/20120428210957/http://www.presidentrdc.cd/biographie.html
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  6. Радиостанция «Эхо Москвы», передача 48 минут: Жозеф Кабила, президент Демократической Республики Конго(руск.) . www.echo.msk.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  7. 1 2 Кусов, Виталий. Жозеф Кабила: президент Конго, биография и правление(руск.) , Правители Африки: XXI век . Праверана 15 снежня 2017.
  8. Беспорядки в Конго: Протестующие требуют провести выборы(руск.) . regnum.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  9. Восстание в Конго: Президент Кабила призывает к порядку(руск.) . regnum.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  10. США и ЕС ввели санкции против Демократической Республики Конго(руск.) . www.golos-ameriki.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  11. Конго: влада і опозиція узгодили перехідний період для президента Кабіли(нявызн.), Німецька хвиля (23 грудня 2016). Праверана 24 грудня 2016.
  12. Военные Конго попали под санкции США(руск.) . rossaprimavera.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  13. Глава МИД ДР Конго — Евросоюзу: отзовите дипмиссию(руск.) . rossaprimavera.ru. Праверана 12 студзеня 2019.
  14. Чисекеди официально вступил в должность президента ДРК
Папярэднік:
Ларан-Дэзірэ Кабіла
Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
2001—
Пераемнік:
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Макерэрэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга
Катэгорыя·Прэзідэнты Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леапарда