wd wp Пошук:

Цывільная авіяцыя

Паветраныя маршруты цывільнай авіяцыі ў 2009 г.

Цывільная авіяцыя — авіяцыя, прызначаная для: перавозкі пасажыраў, багажу, грузаў і пошты, выканання авіяцыйных работ у розных галінах эканомікі (сельская гаспадарка, будаўніцтва, ахова лясоў, абслугоўванне экспедыцый і да т.п.), аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву і правядзення сан. мерапрыемстваў; эксперыментальных і навукова-даследчых работ; навучальных, культурна-асветных і спартыўных мерапрыемстваў, а таксама пошукава-выратавальных і аварыйна-выратавальных работ і аказання дапамогі ў выпадку стыхійнага бедства.

У лістападзе 1944 г. была падпісана Чыкагская канвенцыя аб міжнароднай цывільнай авіяцыі, адным з пунктаў якой было стварэнне ICAO — міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі.

Пры павелічэнні патоку перавозак кантроль за паветранай прасторай ператвараецца ў вялікую праблему. Таму ў 1963 г. быў усталяваны так званы Еўракантроль, у які ўвайшлі Бельгія, Францыя, ФРГ, Люксембург, Нідэрланды і Англія для назірання як за вайсковымі, так і цывільнымі палётамі самалётаў краін-удзельніц. Існуе таксама тэндэнцыя каардынаваць абслугоўванне паміж нацыянальнымі авіялініямі; напрыклад, быў усталяваны ў 1963 г. Паветраны саюз паміж Францыяй (Air France), ФРГ (Lufthansa), Італіяй (Alitalia), Бельгіяй (Sabena). 

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Грамадзянская авіяцыя
Катэгорыя·Авіяцыя