wd wp Пошук:

Буаке

Буаке (фр.: Bouaké) — горад у Кот-д’Івуары. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Вале-дзю-Бандама і дэпартамента Буаке. Насельніцтва — 536 189 чал. (перапіс 2014 года).

З’яўляецца штаб-кватэрай сельскагаспадарчага даследчага інстытута Афрыканскі цэнтр рысу. Цэнтр рымска-каталіцкай архідыяцэзіі Буаке. Размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, прыкладна за 50 км на паўночны ўсход ад вадасховішча Косу, за 350 км на поўнач ад Абіджана, на вышыні 312 м над узроўнем мора. Праз горад праходзіць чыгунка, якая злучае Абіджан з Буркіна-Фасо.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Кот-д’Івуара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96