wd wp Пошук:

Зброя

Зброя, прыстасаванні і сродкі, прызначаныя для паражэння праціўніка ва ўзброенай барацьбе. Звычайна складаецца з сродкаў паражэння і сродкаў дастаўкі іх да цэлю, таксама ў склад зброі могуць уваходзіць сродкі кіравання і навядзення.

Класіфікацыі зброі

Паводле асноўных адметнасцяў зброя падзяляецца:

Паводле характару паражэння:

Паводле характару баявых задач:

Паводле мэтавага прызначэння:

Паводле спосабу дастаўкі сродкаў паражэння:

Паводле манеўранасці:

Паводле колькасці абслугі:

Паводле ступені аўтаматызацыі працэсу стральбы:

Паводле магчымасці змянення траекторыі руху сродкаў паражэння да цэлю:

Гісторыя

Зброя з’явілася ў дагістарычную эпоху, першыя ўзоры яе вырабляліся з дрэва і каменю. Важнымі момантамі ў далейшым развіцці зброі былі адкрыцці якасцяў і выкарыстанне металаў (медзь, бронза, жалеза і інш.), выкарыстанне пораху і з’яўленне агнястрэльнай зброі (14 ст.), з’яўленне нарэзнай казназараднай (1860-я гг.), з’яўленне бяздымнага пораху і распрацоўка хуткастрэльнай магазіннай і аўтаматычнай зброі (1880-я гг.), стварэнне і выкарыстанне хімічнай зброі (1-я сусв. вайна), рэактыўнай зброі, крылатых і балістычных ракет, атамнай зброі (2-я сусв. вайна), распрацоўка і пастаноўка на ўзбраенне ракетна-ядзернай зброі (1950-я гг.), развіццё электронікі і вылічальнай тэхнікі (1970-я гг.).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Зброя