wd wp Пошук:

Адыс-Абеба

Адыс-Абеба
Панарама Адыс-Абебы

Ады́с-Абе́ба (амх.: አዲስ አበባ) — горад у Эфіопіі, сталіца краіны і Афрыканскага саюза. З насельніцтвам 3 627 934 жыхароў (на 2009 г.) з’яўляецца буйнейшым у свеце горадам, які знаходзіцца ў краіне, якая не мае выхаду да мора. Мае статус асобнага рэгіёна Эфіопіі. Заснаваны ў 1886 годзе імператарам Менелікам II па просьбе яго жонкі — імператрыцы Таіту.

Адыс-Абебу часта называюць «сталіцай Афрыкі» або «Парыжам Афрыкі» ў сувязі з яго гістарычным, палітычным і дыпламатычным значэннем для кантынента.

Адыс-Абеба — гэта адна з самых высакагорных сталіц у свеце. Самы ніжні пункт горада — 2326 м, размешчаны на поўдні горада, дзе знаходзіцца аэрапорт Бале. Самы высокі пункт — гара Энтота з вышынёй 3000 м, знаходзіцца на поўначы горада.

Дэмаграфія

Дынаміка росту колькасці насельініцтва Адыс-Абебы:

Урад

З 2003 года да мая 2005 года мэрам горада быў Аркэбэ Акубай. 31 мая 2005 года ён быў названы «Афрыканскім мэрам 2005». Тады ж ён перадаў паўнамоцтвы новаму мэру — Берхану Нега. Сёння мэрам горада з’яўляецца Берхану Дэрэса.

Адукацыя

Універсітэт Адыс-Абебы быў заснаваны ў 1950 годзе і першапачаткова меў назву «Універсітэцкі каледж Адыс-Абебы». У 1962 годзе ён быў перайменаваны ва Універсітэт Адыс-Абебы. Тут знаходзяцца 6 універсітэцкіх гарадкоў і 1 кампус знаходзіцца ў горадзе Дэбрэ-Зэйт. Таксама ў шматлікіх гарадах Эфіопіі размешчаны філіялы гэтага ўніверсітэта.

У Адыс-Абебе знаходзіцца Інстытут эфіопскіх даследаванняў і этнаграфічны музей. Таксама ёсць мноства прыватных каледжаў.

Выбітныя гараджане

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Сталіцы Афрыкі
Сталіцы дзяржаў
Населеныя пункты без паштовага індэкса
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты, заснаваныя ў 1886 годзе
Гарады Эфіопіі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Адыс-Абеба
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)