wd wp Пошук:

Тога

Тога, Тагалезская Рэспубліка (фр.: République togolaise) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мяжуе з Ганай на захадзе, Бенінам на ўсходзе і Буркіна-Фасо на поўначы. На поўдні краіна валодае невялікай часткай ўзбярэжжа Гвінейскага заліва, на якой размешчана сталіца краіны Ламэ.

Дзяржаўны лад

Тога — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваннем на 5 гадоў. Ён таксама з’яўляецца галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм’ер-міністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).

Геаграфія Тога

Асноўны артыкул: Геаграфія Тога Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Тога У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Тога з’хявіліся партугальцы. Да сярэдзіне XIX ст. тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы XIX ст. найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У 1884 г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да 1902 г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У 1-ю сусветную вайну тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі (1914 г.). Версальскі мірны дагавор 1919 г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у 1957 г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля Другой сусветнай вайны Французскае Тога — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.

27 красавіка 1960 г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Тога (ПАТ) на чале з С.Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў 1963 г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н.Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы. Новы ваенны пераварот у 1967 г. прывёў да ўлады падпалкоўніка Г.Эядэму (1972 г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя краіны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тога