wd wp Пошук:

ТАЕ Авія

Boeing 747-300SF авіякампаніі Трансавіяэкспарт
Іл-76 авіякампаніі Трансавіяэкспарт

ААТ «ТАЕ Авія» — беларуская грузавая авіякампанія. 99,8 % акцый кампаніі належыць дзяржаве, астатнія 0,2 % акцый — акцыянерам. На рынку грузавых перавозак працуе з 1992 года[1]. Авіякампанія зарэгістраваная ў ІКАО, рашэнне ад 8 чэрвеня 1993 года, Doc AN 2/16, з прысваеннем трохлітарнага кода ТХС. Зарэгістраваная ў ІАТА з прысваеннем двухлітарнага кода AL і трохлічбавага прэфікса кода 221. Паветраны флот — 13 Іл-76 і адзін Boeing 747[2].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла ТрансАвіяЭкспарт і два самалёты авіякампаніі ў амерыканскі санкцыйны спіс[3][4].

22 снежня 2021 года дзяржаўная кампанія «Трансавіяэкспарт» змяніла назву на «ТАЕ Авія»[5].

Здарэнні

9 сакавіка 2007 года самалёт Іл-76ТД (EW-78826) пры заходзе на пасадку ў Магадыша (Самалі) быў абстраляны меркавана з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу або ручнога гранатамёта. У гэты час самалёт знаходзіўся на вышыні 250 м. Нягледзячы на моцны пажар на борце, экіпажу ўдалося здзейсніць пасадку, пацярпелых у выніку інцыдэнту не было[6] .

23 сакавіка 2007 года пры ўзлёце з аэрадрома сталіцы Самалі Магадыша быў збіты самалёт Іл-76ТД (EW-78849), на борце якога знаходзілася 11 чалавек[7]. Гэты самалёт вылецеў у Магадыша, каб даставіць тэхнічных спецыялістаў да пацярпелага за 2 тыдні да гэтага самалёта кампаніі.

Зноскі

  1. Общая информация о компании «Трансавиаэкспорт»
  2. https://www.belta.by/economics/view/transaviaeksport-planiruet-popolnit-svoj-flot-samoletami-boeing-414244-2020/
  3. Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі(нявызн.). Белсат (3 снежня 2021). Праверана 8 снежня 2021.
  4. Belarus Designations; Publication of Belarus Directive 1 and related Frequently Asked Questions; Issuance of Belarus General License 5(англ.) . United States Department of the Treasury (10 снежня 2021).
  5. Авіякампанія з “чорнага спісу” ЗША змяніла назву(бел.)  (нявызн.)?. Еўрарадыё (10 студзеня 2022).
  6. В Сомали подбили белорусский самолет(нявызн.). Lenta.ru (12 сакавіка 2007). Праверана 14 жніўня 2010.
  7. В столице Сомали на вылете был сбит белорусский Ил-76 с 11 человеками на борту(нявызн.). NEWSru (24 сакавіка 2007). Праверана 14 жніўня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Авіякампаніі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта