wd wp Пошук:

Екацярынбург

Екацярынбург (з 1924 да 1991 — Свярдло́ўск) — адміністрацыйны цэнтр Свярдлоўскай вобласці, чацвёрты па колькасці насельніцтва (пасля Масквы, Санкт-Пецярбурга і Новасібірска) горад у Расіі. Транспартна-лагістычны вузел на Транссібірскай магістралі, буйны прамысловы цэнтр (оптыка-механічная прамысловасць, прыборабудаванне і цяжкае машынабудаванне, металургія, паліграфічная прамысловасць, лёгкая і харчовая прамысловасць, ваенна-прамысловы комплекс).

Гісторыя

Герб (1783)

Вясной 1723 года па загаду імператара Пятра I на берагах ракі Ісець разгарнулася будаўніцтва найбуйнейшага ў Расіі металургічнага завода. Датай утварэння горада лічыцца 7(18) лістапада 1723 года, калі ў цэхах завода быў здзейснены першы пробны пуск баявых молатаў. Назву горад атрымаў у гонар імператрыцы Кацярыны I.

Будаўніцтва горада ажыццяўлялася па генеральнаму плану, распрацаванаму выхаванцам артылерыйскай акадэміі Тацішчавым і ваенным інжынерам дэ Геніным. Першы генеральны план тагачаснага завода-крэпасці сведчыць аб тым, што забудова горада на Ісеці ажыццяўлялася ў традыцыі найвыдатнейшых фартыфікацыйных пабудоў Германіі, Нідэрландаў і Францыі. Еўрапейскі характар горада ўвасобіўся не толькі ў яго назве (ням. «бург» у перакладзе на бел. «горад»), але і ў планіроўцы.

Транспарт

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Екацярынбурга

Культура

Зноскі

  1. http://www.ekburg.ru/news/2/24200/
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1723 годзе
Катэгорыя·Екацярынбург
Катэгорыя·Гарады-мільянеры Расіі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)