Артыкул пра старыя могілккі Павонзкі (вул. Паванзкоўска, 14). Пра вайсковыя могілкі (вул. Паванзкоўска, 43/45) гл. Вайсковыя Павонзкі.
Паванзкоўскія могілкі або Старыя Павонзкі, таксама звычайна Павонзкі (польск.: Cmentarz Powązkowski, Stare Powązki) — самы стары і вядомы некропаль Варшавы, размешчаны ў раёне Павонзкі.
Заснавана ў 1790. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы сталіцы па вуліцы Паванзкоўскай, 14. Тут пахаваныя многія вядомыя дзеячы польскай гісторыі і культуры. Значная частка могілак адведзена пад магілы ваенных, герояў і ахвяр, што загінулі ў войнах XIX—XX стст.
Марыян Станіслаў Абрамовіч — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст, дзеяч культуры Беларусі і Польшчы
Міхал Казімір Агінскі — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат і кампазітар
Антон Адынец — беларускі паэт
Казімеж Айдукевіч — польскі логік і філосаф
Казімір Альхімовіч — мастак
Ежы Анджаеўскі — польскі пісьменнік
Ніна Андрыч — польская актрыса
Казімеж Апалінскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Мечыслаў Арловіч — польскі географ, этнограф, краязнавец і папулярызатар турызму
Агнешка Асецка — польская паэтэса, празаік, рэжысёр, журналістка
Баляслаў Паўлавіч Аскерка — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
Раман Афтаназы — польскі гісторык культуры
Марыя Бальцаркевіч — польская актрыса тэатра і кіно
Францішак Багамолец — польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец
Карл Іванавіч Багдановіч — расійскі і польскі геолаг і падарожнік
Войцех Багуслаўскі — польскі рэжысёр, драматург, артыст драмы і оперы (бас), педагог, перакладчык
Людвік Багуслаўскі — польскі генерал, удзельнік Польскага паўстання 1830—1831 гадоў.
Анджэй Багуцкі — польскі акцёр і спявак
Александэр Бардзіні — польскі акцёр тэатра і кіно
Ванда Бартоўна — польская актрыса тэатра і кіно
Эльжбета Баршчэўская — польская актрыса тэатра і кіно
Казімеж Басалік — польскі навуковец-батанік, мікрабіёлаг
Тадэвуш Бёрдаў — польскі кампазітар
Ян Бжэхва — польскі паэт яўрэйскага паходжання
Богуш Білеўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Юзаф Бродзіўскі — польскі жывапісец
Іван Блёх — польскі прамысловец
Ян Булгак — беларускі і польскі фатограф, «бацька польскай фатаграфіі»
Мірон Бялашэўскі — польскі паэт
Ханка Бяліцкая — польская актрыса тэатра і кіно
Казімір Уладзіслаў Вайціцкі — польскі пісьменнік і выдавец
Тэадор Вага — польскі пісьменнік
Мельхіёр Ваньковіч — польскі пісьменнік і афіцэр польскай арміі
Юзаф Вейсенгоф — польскі пісьменнік і паэт
Станіслаў Вігура — польскі авіяканструктар
Эдвард Вітыг — польскі скульптар
Эдвард Віхура — польскі акцёр тэатра і кіно
Мечыслаў Войт — польскі акцёр тэатра і кіно
Юзаф Вольф — польскі гісторык
Ялегі Пранціш Вуль — беларускі паэт
Казімеж Вяжынскі — польскі паэт
Генрык Вяняўскі — польскі кампазітар
Рамуальд Гедройц — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага адзін з кіраўнікоў паўстання Касцюшкі
Якуб Гейштар — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
Тэадор Гендэра — польскі акцёр тэатра і кіно
Марыя Гарчынская — польская актрыса тэатра і кіно
Юзаф Гаслаўскі — польскі скульптар і медальер
Пола Гаявічынская — польскі пісьменнік
Агатон Гілер — польскі палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў
Зыгмунт Глогер — польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст
Уладзіслаў Глузінскі — польскі урач
Антоні Грабоўскі — польскі інжынер-хімік, адзін з першых эсперанта-паэтаў
Уладзіслаў Грабоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Александэр Грайбнер — польскі прэзідэнт Варшавы (1837—1847)
Лешак Гузіцкі — польскі эканаміст, палітычны дзеяч
Тадэвуш Даленга-Мастовіч — пісьменнік, журналіст
Францішак Далеўскі — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў
Ян Дабрачынскі — польскі пісьменнік, каталіцкі актывіст
Дабравольская Галіна — польская актрыса і драматург.
Марыя Дамброўская — польская пісьменніца
Дамброўскі Браніслаў — польскі біскуп
Эдвард Дзявонскі — польскі акцёр і сатырык
Марыюш Дмахоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Ян Домбскі — польскі палітычны дзеяч, журналіст
Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі — гаспадарчы і палітычны дзеяч Расійскай імперыі і Беларусі.
Ежы Душынскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Адольф Дыгасінскі — польскі пісьменнік, публіцыст
Станіслаў Дыгат — польскі пісьменнік
Лена Жаліхоўская — польская актрыса тэатра і кіно
Ганна Завадская — польскі дзеяч харцарскага руху
Юзаф Зайна — польскі мастак, дызайнер, рэжысёр
Іосіф Заёнчак — польскі ваенны дзеяч, генерал
Марцін Залескі — польскі мастак
Януш Зяеўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Фелікс Зянковіч — навуковец-прыродазнаўца, удзельнік паўстання 1863—64 гадоў
Казімера Ілаковіч — польская паэтэса
Вікторыя Віктараўна Кавецкая — польская актрыса
Марыя Калергіс — польская піяністка, мецэнатка
Антон Іосіфавіч Каменскі — польскі мастак
Кшыштаф Камэда — польскі піяніст і кампазітар
Марыя Канеўская — польская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст
Эмануэль Каня — польскі кампазітар
Мечыслаў Карловіч — кампазітар і дырыжор
Ірэна Квяткоўская — польская актрыса
Геранім Кеневіч (1867—1925) — землеўласнік і польскі грамадскі дзеяч.
Іосіф Кёніг — польскі журналіст
Ян Кепура — польскі спявак-тэнар
Кшыштаф Кеслёўскі — польскі кінарэжысёр
Ян Кілінскі — польскі палітычны дзеяч варшаўскага паўстання 1794 г.
Ян Аўгуст Кісялеўскі — польскі драматург
Юзаф Кавалеўскі — польскі усходазнавец
Марыя Каўнацкая — польскі дзіцячая пісьменніца
Леан Казлоўскі — польскі археолаг, палітычны і дзяржаўны дзеяч
Станіслаў Габрыэль Казлоўскі — польскі драматург і літаратурны крытык.
Гуга Калантай — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст
Станіслаў Канарскі — польскі публіцыст, педагог, рэфарматар школьнай адукацыі
Уладзіслаў Капалінскі — польскі лексікограф, выдавец, журналіст, перакладчык, энцыклапедыст, папулярызатар навукі.
Ануфрый Капчынскі — польскі мовазнавец
Вінцэсь Каратынскі — беларускі паэт
Генрык Куна — польскі скульптар і жывапісец
Мацей Курань — польскі кулінар, грамадскі дзеяч, сын Яцака Кураня
Ежы Лялевіч (1875—1951),
Марыян Станіслававіч Лялевіч — польскі рускі і польскі архітэктар
Ян Лебенштэйн — польскі мастак
Станіслаў Ленц — польскі мастак
Баляслаў Лесьмян — польскі паэт
Барбара Людвіжанка — польская актрыса
Вітольд Лютаслаўскі — польскі кампазітар
Аляксандр Робертавіч Лядніцкі — палітычны і грамадскі дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы
Зыгмунт Макрэцкі — навуковец-біёлаг
Антоні Мальчэўскі — польскі паэт
Тэафіл Марачэўскі (1790—1835) — ваенны дзеяч, дзяржаўны службовец.
Генрык Марконі — польскі архітэктар італьянскага паходжання
Ігнацы Масціцкі — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
Хенрык Махаліца — польскі акцёр тэатра і кіно
Ігнацы Махаўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Клеменс Мяльчарак — польскі акцёр тэатра і кіно
Люцына Месаль — польская актрыса тэатра і кіно
Іва Младніцкая — польская актрыса
Станіслаў Манюшка — беларускі і польскі кампазітар
Чэслаў Неман — польскі рок-кампазітар і выканаўца беларускага паходжання
Фёдар Карлавіч Несельродэ — польскі генерал-лейтэнант
Станіслаў Наакоўскі — польскі архітэктар і графік
Вітольд Навацкі — польскі навуковец у вобласці механікі
Ян Новак-Езяранскі — польскі журналіст
Ян Якуб Офенберг — урач, грамадскі дзеяч
Зуля Пагажэльская — польская актрыса, спявачка, танцоўшчыца
Ян Парандоўскі — польскі пісьменнік
Браніслаў Паўлік — польскі акцёр тэатра і кіно
Вітольд Пілецкі — заснавальнік падпольнай арміі супраціўлення, ваенны Арміі Краёвай
Леў Іосіфавіч Петражыцкі — польскі і расійскі прававед і сацыёлаг
Ежы Петэрсбурскі — польскі кампазітар
Баляслаў Прус — польскі пісьменнік
Тадэвуш Прушкоўскі — польскі мастак, рэктар
Казімеж Пужак — польскі палітык-сацыяліст, удзельнік польскага Супраціўлення
Казімеж Пшэрва-Тэтмаер — польскі пісьменнік
Валеры Пшыбароўскі — польскі пісьменнік
Зянон Пяткевіч — польскі пісьменнік, журналіст, публіцыст, этнограф
Вацлаў Роліч-Лідар — польскі паэт-сімваліст
Эдвард Рыдз-Сміглы — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч
Уладзіслаў Рэймант — польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1924 года
Збігнеў Саван — польскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр
Ева Салацкая — польская актрыса тэатра і кіно
Мацей Казімір Сарбеўскі — новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра, тэолаг, філосаф
Конрад Свінарскі — польскі тэатральны рэжысёр
Генрых Семірадскі — польскі мастак
Яцак Сеніцкі — польскі мастак
Ядвіга Смасарска — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык
Людвік Сэмпалінскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Ірэна Сэндлер — польская актывістка Супраціўлення, Праведніца народаў свету
Вацлаў Сярпінскі — польскі матэматык
Уладзіслаў Скачыляс — польскі графік, жывапісец, педагог
Станіслаў Аўгуставіч Слівінскі — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч
Станіслаў Слонскі — польскі лінгвіст
Ядвіга Смасарская — польская артыстка тэатра і кіно
Ігар Смялоўскі — польскі акцёр
Катажына Собчык — польская эстрадная спявачка
Ірэна Сольская — польская артыстка тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр
Казімір Стаброўскі — ольскі паэт, драматург, перакладчык
Леапольд Стаф — польскі паэт
Ян Стахнюк — польскі філосаф, пісьменнік
Уладзіслаў Татаркевіч — польскі філосаф, гісторык філасофіі
Марыя Тарноўская (1880—1965) — польская грамадская дзеячка.
Тадэвуш Тышкевіч — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі
Яраслаў Тышынскі (1883—1930) — польскі мастак, скульптар.
Міхал Адольфавіч Федароўскі — беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг
Эдмунд Фетынг — польскі акцёр, спявак
Збігнеў Херберт — польскі паэт
Марак Хласка — польскі пісьменнік
Яанна Хмялеўская — польская пісьменніца
Марыя Хмуркоўская — польская актрыса
Фелікс Хмуркоўскі — польскі акцёр
Густаў Халаубак — польскі акцёр
Мечыслава Цвіклінская — польская артыстка тэатра і кіно
Ян Чаканоўскі — польскі антраполаг, этнограф, статыстык, дэмограф
Мечыслаў Чаховіч — польскі акцёр
Нікаля Шапен — польскі бацька Фрыдэрыка Шапена
Шчэпан Шчанёўскі — польскі фізік, акадэмік
Анджэй Шчапкоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр
Казімеж Юнак-Стампоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Аляксандр Валяр’ян Ябланоўскі — польскі гісторык
Станіслаў Яворскі — польскі акцёр тэатра і кіно
Марыя Ямант — удзельніца паўстання 1863—1864 гадоў, нарачоная Канстанціна Каліноўскага
Станіслаў Янікоўскі — польскі дыпламат
Тадэвуш Янчар — польскі акцёр тэатра і кіно
Ірэна Яроцка — польская папулярная эстрадная спявачка
Ванда Яршэўская — польская актрыса
Мячыслаў Яструн — польскі паэт, перакладчык
Станіслаў Ясюкевіч — польскі акцёр тэатра і кіно