wd wp Пошук:

Рамуальд Гедройц

Рамуальд Тадэвуш Гедройц (7 лютага 1750, вёска Бобчын Браслаўскага павета15 кастрычніка 1824, Варшава) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр; адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі (1794).

Біяграфія

З княжацкага роду Гедройцаў гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юзафа і Ружы з Келпшаў.

У 1765 кадэтам уступіў у II пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага. Падтрымаў Барскую канфедэрацыю, спачатку служыў пад камандай К. Пулаўскага, потым М. К. Агінскага. Браў удзел у бітвах з расійскай арміяй пад Гродна, Моўчадзю (1769), Бездзежам (1771), Сталавічамі (1772), атрымаў раненне.

3 1778 намеснік каменданта брыгады літоўскіх гусараў, пасол на Гродзенскі сойм 1784 года. У вайну з Расіяй (1792) атрымаў званне генерал-маёра.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, член Найвышэйшай Літоўскай Рады, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў яе кіраўніка Я. Ясінскага. Пазней удзельнічаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Курляндыі, атрымаў званне генерал-лейтэнанта і ганаровы пярсцёнак «Айчына свайму абаронцу». Па паразе паўстання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з 5-тысячным атрадам прыбыў у Варшаву і браў удзел у яе абароне. Пад Радошыцамі (Польшча) трапіў у палон.

Праз некалькі месяцаў выехаў у Парыж, дзе ўвайшоў у склад Польскай дэпутацыі, на даручэнне якой у 1796 прыбыў у Жамойць для падрыхтоўкі паўстання. У выніку раскрыцця змовы ўцёк у Саксонію. Перапісваўся з Т. Касцюшкам, які знаходзіўся ў ЗША, вітаў яго вяртанне ў Парыж[1].

У расійска-французскую вайну (1812) патрымаў Напалеона, зладзіў паспалітае рушанне на Літве. 12 лютага 1813 пад Сераковам (Польшча) разам з сынам Юзафам трапіў у палон. Расійскія ўлады выслалі іх у Архангельск. Амаль праз 2 годі вярнуўся ў Варшаву і ўступіў у армію Каралеўства Польскага ў званні генерала дывізіі, член Ваеннага камітэта[2].

У шлюбе з Каралінай Ганнай Бажымоўскай меў сыноў Юзафа і Аляксандра Канстанціна Юльяна; дачок Кунегунду Францішку Ружу і Барбару Люцыю[3].

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005
  2. Н. К. Мазоўка. Гедройц Рамуальд Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 502.
  3. Giedroyć(польск.) . Genealogy of Giedroyć. Праверана 25 студзеня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Барскія канфедэраты
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады
Катэгорыя·Гедройцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1824 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года