wd wp Пошук:

Якуб Гейштар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейштар.

Якуб Гейштар, Якуб Казімір Станіслаў Гейштар — (6 (18) красавіка 1827, маёнтак Мядэкшы, Ковенскі павет, Літоўска-Віленская губерня, Расійская Імперыя — 3 (15) лістапада 1897) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў у Польшчы, Літве і Беларусі, ліберальны публіцыст[1].

Біяграфія

Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. У якасці члена Ковенскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у выпрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы, у 1859 напісаў і выдаў за мяжой свой першы публіцыстычны твор — «Голас шляхціца да сваіх сабратаў пра сялянскую свабоду і ўласнасць». Па палітычных перакананнях падтрымліваў групоўку «белых», быў адным з кіраўнікоў «белай» партыі на беларуска-літоўскіх землях[1]. Узначальваў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, утвораны пасля сумнавядомага перавароту ў паўстанцкай арганізацыі.

Выступаў супраць Каліноўскага і іншых рэвалюцыйных дэмакратаў, які намагаліся павярнуць паўстанне на шлях аграрнай рэвалюцыі[1]. Арыштаваны ў ліпені 1863 г. Спярша высланы ва Уфу, але затым вернуты для дадатковага следства і сасланы на 12 год катаргі ў Сібір. У 1872 г. вярнуўся на радзіму. Спярша жыў у Сувалках, пазней у Варшаве[1], дзе ў 1882 г. заклаў антыкварную кнігарню. Пакінуў пасля сябе ўспаміны — каштоўную крыніцу па гісторыі паўстання 1863—1864 гг.

«Успаміны» Гейштара

«Pamiętniki z lat 1857—1865» з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнню гісторыі паўстання 1863—1864 гг. Над «Успамінамі» Гейштар пачаў працаваць яшчэ ў ссылцы, але галоўная праца была зроблена ў 1873—1874 гг. у Варшаве[1]. Канчаткова завершаны толькі пад канец жыцця.

Мемуары напісаны ў двух тамах. Першы том змяшчае 420 старонак, другі — 382. Тамы аснашчаны шматлікімі ілюстрацыямі ўдзельнікаў паўстання і тых, хто меў да яго дачыненне. Гейштар падае абшырныя бібліяграфіі і іншыя карысныя дадаткі. Пры выданні (у віленскай серыіі «Бібліятэка мемуараў») успаміны былі забяспечаны змястоўнымі прадмовай і каментарамі. «Успаміны» з’яўляюцца, па сутнасці, унікальным біяграфічным слоўнікам удзельнікаў паўстання. Гісторык Тадэвуш Корзан напісаў спецыяльна для гэтага выдання свае нататкі «З асабістых кантактаў».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гейштор Леонид Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
Катэгорыя·Публіцысты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1897 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Асобы