wd wp Пошук:

Ян Лебенштэйн

Ян Лебенштэйн (польск.: Jan Lebenstein; 5 студзеня 1930, Брэст — 28 мая 1999, Кракаў) — польскі мастак.

Біяграфія

Ян Лебенштэйн. Вітраж на тэмы Апакаліпсісу ў Парыжскай капліцы палатынаў.

Скончыў Акадэмію выяўленчага мастацтва ў Варшаве (1948—1954). У 1955 годзе браў удзел у калектыўнай антываеннай выставе. З 1956 года быў звязаны з незалежным Тэатрам на Тарчынскай, створаным паэтам, драматургам і акцёрам Міронам Бялашэўскім, тут адбылася яго першая персанальная выстава.

У 1959 годзе атрымаў Галоўную прэмію на Першым маладзёжным біенале ў Парыжы. Перасяліўся ў Францыю. Браў удзел у Дакуменце-II у Каселі (1959). Мастаком зацікавіліся музеі і галерысты. У 1964 годзе выстава Лебенштэйна адкрылася ў Музеі Пікаса (Анціб) і інш. Быў звязаны з парыжскім часопісам «Культура» і колам Ежы Гедройца. У 1971 годзе атрымаў французскае грамадзянства. У 1977 годзе адбылася экспазіцыя яго работ на радзіме.

Магіла Лебенштэйна на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі.

У 1992 годзе, пасля працяглага перапынку, арганізавана вялікая рэтраспектыўная выстава мастака ў Варшаве.

Творчасць

Мастак гратэскавай візіянерскай манеры, якая перапрацоўвала спадчыну маньерызму і збольшага блізкая да сюррэалізму. Ілюстраваў кнігі М. Семп-Шажынскага, Юзафа Бакі, Джорджа Оруэла, Г. Херлінга-Грудзінскага, Аляксандра Вата, С. Баранчака, Кнігу Іова, Евангелле ад Марка і Апакаліпсіс у перакладах Чэслава Мілаша.

Прызнанне

У 1998 годзе атрымаў з рук прэзідэнта А. Кваснеўскага Вялікі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы. Пра мастака зняты дакументальны фільм Jan Lebenstein — Dziennik samotnika (2000)[5].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jan Lebenstein // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Jan Lebenstein // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. Jan Lebenstein — Dziennik samotnika(польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшавее
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта