wd wp Пошук:

Генрык Марконі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марконі.

Палац Паца ў Даўспудзе (XIX ст.)

Ге́нрык (Энры́ка) Марко́ні (польск.: Henryk Marconi, італ.: Enrico Marconi; 7 студзеня 1792, Рым21 лютага 1863, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з найвыдатнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагоддзя.

Біяграфія

Рысунак статуі, што сімвалізуе тэрыю архітэктуры, са сшытка нататак з лекцый Генрыка Марконі
Надмагілле Генрыка Марконі на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве

Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі Леандра (17631837), пасля ў 18061810 навучаўся ва ўніверсітэце і адначасова ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балонні. Ад 1811 года навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генералам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэння палаца ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных спраў і публічнай асветы, а ў 18511858 быў прафесарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Генрыка, Яна і Уладзіслава, якія пахаваныя на евангельска-рэфармацкіх могілках.

Сям’я

Меў брата Ферантэ.

Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатландскага роду Хэйтанаў (18071884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (18261864, жывапісец), Элеанора Кольберг (18321882), Леандра (18341919, архітэктар), Генрык (18421920, інжынер-тэхнолаг), Ян (18451921), Уладзіслаў (18481915, архітэктар).

Найістотнейшыя працы

Неарэнесансныя

Атэль «Еўрапейскі» (Варшава, 1855). Адбудаваны ў 1949—51
Санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)

Класіцыстычныя

Неагатычныя

Ратуша ў Цеханаве

Лісты

Цікавосткі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143557122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143557122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1792 годзе