wd wp Пошук:

Юзаф Вейсенгоф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вейсенгоф.

Юзаф Вейсенгоф (польск.: Józef Weyssenhoff; 8 красавіка 1860, с. Каляна Люблінскай губерні Царства Польскага — 6 ліпеня 1932, Варшава) — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нашчадак старадаўняга баронскага роду, які пасяліўся ў Лівоніі ў XVII стагоддзі. Нарадзіўся на Падляшшы ў маёнтку бацькі. Дзяцінства правёў у Вільні, скончыў варшаўскую гімназію. У 1879—1884 гадах вывучаў права ва ўніверсітэце Дэрпта. Пазней займаўся гаспадаркай у маёнтку.

З 1891 года жыў у Варшаве, дзе з 1896 года выдаваў і рэдагаваў выданне «Бібліятэка Варшаўская» («Biblioteka Warszawska»). У маладосці славіўся гулякам і карцёжнікам[5] Падарожнічаў па Еўропе. Тры гады провёл ў Штэгліцы пад Берлінам.

Пасля здушэння рэвалюцыі 1905—1906 стаў актыўным прыхільнікам правай нацыяналістычнай партыі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве, а ў 1924 годзе, ужо будучы вядомым пісьменнікам, — у г. Быдгашчы.

Памёр у Варшаве ў 1932 годзе. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.

Выбраныя творы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122735641 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Józef Weyssenhoff // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122735641 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Аднойчы за картачным сталом у Пецярбургскім Яхт-клубе прайграў сваяку цара радавы маёнтак Самакленскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вейсенгофы
Катэгорыя·Асобы