wd wp Пошук:

Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалеўскі. Восіп (Юзаф) Міхайлавіч Кавалеўскі (28 снежня 1800 (9 студзеня 1801), Вялікая Бераставіца, Гродзенскі павет — 9 (21) кастрычніка 1878, Варшава) — польскі філолаг, гісторык, арыенталіст.

Біяграфія

Партрэт Восіпа Кавалеўскага. П. Ютэйка, XIX ст.

Паходзіў з сям’і ўніяцкага святара. У 1808—1817 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, удзельнічаў у тайнай арганізацыі «Таварыства аматараў навукі і айчыннай славеснасці». У 1821 скончыў факультэт літаратуры і вольных мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў польскую, лацінскую і грэчаскую мовы ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у тайных таварыствах філаматаў і філарэтаў, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823. У 1825 высланы ў Казань, дзе ва ўніверсітэце вывучаў усходнія мовы. У 1827 выехаў у Іркуцк, дзе ўдасканальваў веданне мангольскай мовы. У 1829 накіраваўся ў падарожжа па Манголіі і Кітаі. У 1833 вярнуўся ў Казанскі ўніверсітэт, дзе быў прызначаны спачатку ад’юнктам, а потым прафесарам. Прывёз вельмі багатую калекцыю матэрыялаў і рукапісаў на мангольскай, тыбецкай, кітайскай, маньчжурскай мовах. У 1835 выдаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы»; у 1836—1837 «Мангольскую хрэстаматыю» (т. 1—2); у 1844—1849 «Мангольска-руска-французскі слоўнік» (т. 1—3), за які атрымаў ад Пецярбургскай АН Дзямідаўскую прэмію. У 1847 абраны акадэмікам Пецярбургскай АН. Выступаў у друку з артыкуламі на філалагічныя тэмы, перакладаў на польскую мову антычную класіку. У 1855—1860 рэктар Казанскага ўніверсітэта. З 1862 прафесар і дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. https://kpfu.ru/portal/docs/F1135878474/160_6_gum_2.pdf Праверана 22 жніўня 2020.
  2. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікай Бераставіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Філаматы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кандыдаты універсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэктары Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка