wd wp Пошук:

Аляксандр Робертавіч Лядніцкі

Аляксандр Лядні́цкі (польск.: Aleksander Lednicki; 15(27).7.1866, Мінск11 жніўня 1934, Варшава) — палітычны і грамадскі дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы. Юрыст, кандыдат юрыдычных навук (1889).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Мінскую губернскую гімназію, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. Узначальваў Маскоўскае рымска-каталіцкае таварыства дабрачыннасці (1896—1917), спрыяў адкрыццю ў Маскве польскіх культурных арганізацый «Лютня», «Сокал», «Польскі дом» і інш. У 1905 удзельнічаў у заснаванні Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, у 1905—1916 член яе ЦК. Член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.

У 1906 па пратэкцыі Эдварда Вайніловіча быў абраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы (ад Мінскай губерні), дзе ўзначаліў Саюз аўтанамістаў. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку краёвага руху ў Беларусі і Літве. У польскім нацыянальным руху прапаноўваў выставіць на першы план заклікі, якія б адпавядалі інтарэсам беларусаў і літоўцаў. У 1907 выступіў з ідэяй утварэння Прагрэсіўнай краёвай партыі, якая б адстойвала інтарэсы ўсяго краю і народаў, што насяляюць яго.

У 1916 пад уплывам паражэнняў Расіі ў І сусветнай вайне, канчаткова стаў прыхільнікам незалежнасці польскіх, беларускіх і літоўскіх зямель, што прывяло і да разрыву з партыяй кадэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) старшыня Ліквідацыйнай камісіі па справах Каралеўства Польскага. З кастрычніка 1918 у Варшаве, выдаваў часопіс «Tydzień Polski» («Тыдзень польскі»). У 1919 адзін з кіраўнікоў Таварыства польска-беларускага сяброўства (Польска-беларускае таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі), у 1922 удзельнічаў у выбарах у сейм ад Саюза крэсавай дэмакратычнай інтэлігенцыі.

З 1924 працаваў юрыдычным кансультантам. У сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі скончыў самагубствам. У 1937 суд прызнаў яго невінаватым.

Выбраная біябліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Aleksander Lednicki // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Кадэты
Катэгорыя·Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Краёўцы
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі I склікання
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня