У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вітыг. Эдвард Вітыг (22 верасня 1879, Варшава — 3 сакавіка 1941, Варшава) — польскі скульптар
.
Прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў АМ у Вене (1898—1900) і ў Парыжы (з 1900). Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве (1915-20) і АМ у Кракаве (1937-39). Адчуў уплыў А. Радэна і А. Маёля. Познім творам Вітыга ўласцівыя пластычная абагульненасць і мужная прастата формаў («Ева», мармур, 1912-20, «Барацьба», бронза, 1916, — абодва ў Нацыянальным музеі ў Варшаве; помнік Лётчыку ў Варшаве, бронза, 1923-32, разбураны ў 1939-44, адноўлены ў 1967).