wd wp Пошук:

Гуга Калантай

Гуга Калантай (польск.: Hugo Kołłątaj; 1 красавіка 1750, в. Вялікія Дэдэркалы, цяпер у Шумскім раёне Цярнопальскай вобласці, Украіна — 28 лютага 1812) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з шляхецкага роду Калантаяў. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, у Італіі (17721774 гг.). Доктар філасофіі і тэалогіі. 3 1774 канонік кракаўскі. Актыўны дзеяч Адукацыйнай камісіі. Распрацаваў план развіцця адукацыі ў Рэчы Паспалітай, які стаў асновай «Статута» камісіі. У 17821786 гг. рэктар Кракаўскага ўніверсітэта, прыклаў шмат намаганняў да яго рэфарміравання на аснове ідэй Асветніцтва. 3 1787 г. рэферэндары ВКЛ, пераехаў у Варшаву, дзе актыўна заняўся палітычнай дзейнасцю, згуртаваў кола сваіх прыхільнікаў, т. зв. «Кузня Калантая». лідар рэфарматарскай плыні ў час працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792 гг. Адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. Прыхільнік ідэі вызвалення сялян ад прыгону, забеспячэння правоў мяшчан і абмежавання ўлады духавенства. Падтрымліваў ідэю цэнтралізацыі Рэчы Паспалітай праз больш цеснае аб’яднанне ВКЛ з Польшчай. Галоўны арганізатар «Згуртавання сяброў урадавай канстытуцыі», якое планавала прадоўжыць справу рэфарміравання дзяржавы. 3 мая 1791 каронны падканцлер. Пасля перамогі антырэфарматарскай прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі ў эміграцыі. Адзін з вядучых ідэолагаў, потым кіраўнік «левага» («якабінскага») крыла ў паўстанні 1794, арыентаваўся на цесныя сувязі з рэвалюцыйнай Францыяй. Разам з І. Патоцкім ініцыятар місіі Т. Касцюшкі ў Парыж (пачатак 1793 г.). Удзельнічаў у складанні Кракаўскага акта паўстання, Паланецкага ўніверсала, пастановы аб надзяленні зямлёй сялян, якія бралі ўдзел у паўстанні. Узначальваў аддзел скарбу (фінансаў) у Найвышэйшай нацыянальнай радзе. Канфлікт на пачатку паўстання паміж Касцюшкам і Найвышэйшай літоўскай радай імкнуўся ўладзіць шляхам уніфікацыі Віленскага акта з Кракаўскім. Пасля паражэння паўстання быў у аўстрыйскім зняволенні (снежань 1794 — лістапад 1802 гг.). У 18021806 гг. жыў на Валыні, разам з Тадэвушам Чацкім заснаваў Крамянецкі ліцэй. Спрабаваў прыняць удзел у арганізацыі работы Віленскага ўніверсітэта, але з палітычных меркаванняў А. Чартарыйскі і рэктар універсітэта Г. Страйноўскі не пажадалі яго ўдзелу. У студзені 1807 — маі 1808 паводле загаду Аляксандра I знаходзіўся ў Маскве пад наглядам. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве.

Творчасць

Пакінуў багатую філасофскую і публіцыстычную спадчыну: «Да Станіслава Малахоўскага… некалькі лістоў Ананіма» (1788-89), «Палітычнае права польскага народа» (1790), «Пра ўзнікненне і ўпадак Канстытуцыі 3 мая» (1793, разам з І. Патоцкім і Ф. Дмахоўскім), «Стан асветы ў Польшчы ў апошнія гады панавання Аўгуста III» 1841), «Крытычны агляд асноў гісторыі пра пачаткі чалавечага роду» (1842) і інш. Яго працы заснаваны на перадавых на той час ідэях Асветніцтва, вучэнні французскіх фізіякратаў, эвалюцыйнай канцэпцыі развіцця грамадства.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://wspolnotapolska.home.pl/swp3/wydarzenia/na-ukrainie-powstanie-muzeum-hugona-kollataja/
  2. 1 2 3 http://www.uj.edu.pl/documents/10172/30ba9fc6-3eca-49ff-8ae0-cc084c2ab226
  3. Коллонтай Гуго // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Падканцлеры каронныя
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Дактары багаслоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Канфедэраты Чатырохгадовага сойма
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Асобы