wd wp Пошук:

Казімір Стаброўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стаброўскі.

Магіла Казіміра Стаброўскага

Казімір Стабро́ўскі[6] (польск.: Kazimierz Stabrowski; 21 лістапада 1869, маёнтак Крупляны, Баранавіцкі раён, Гродзенская вобласць — 8 чэрвеня 1929) — жывапісец, педагог.

Жыццё і творчасць

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы, Расіі. Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1887—1894), акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Пасля 1894 года жыў і працаваў на Гродзеншчыне. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Пецярбургу, Парыжы, Мюнхене, Венецыі. 3 1902 года член Таварыства польскіх мастакоў «Штука» і Таварыства падтрымкі прыгожых мастацтваў. Заснавальнік і кіраўнік (1904—1909) Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. У 1922 годзе заснаваў аб’яднанне мастакоў «Sursum Corda». Ствараў кампазіцыі фантастычна-сімвалічнага характару, пейзажы, партрэты ў стылі мадэрн. Сярод работ: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #105138950X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. 1 2 http://www.oxfordartonline.com/benezit/view/10.1093/benz/9780199773787.001.0001/acref-9780199773787-e-00173966
  4. various authors Прабук — 2018.
  5. (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.
  6. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных