wd wp Пошук:

Эдвард Рыдз-Сміглы

Эдвард Рыдз-Сміглы (польск.: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, г. Беражаны, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 2 снежня 1941) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю. Пілсудскага. Маршал Польшчы (1936).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе актыўнай барацьбы, з 1912 у Стралешім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»). У 1-ю сусветную вайну ў легіёнах польскіх Ю. Пілсудскага, з ліпеня 1917 галоўны камендант Польскай вайсковай арганізацыі. 3 лістапада 1918 ваенны міністр адноўленай польскай дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польскімі войскамі Вільні (красавік 1919). У польска-савецкую вайну (1919—20) камавдаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліпень 1920), Гродна і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту (1926) падтрымаў Ю. Пілсудскага і яго прыхільнікаў. З мая 1935 генеральны інспектар узброеных сіл, працаваў над 6-гадовым планам рэфармавання ўзброеных сіл краіны. У час Польскай абарончай вайны 1939 года вярхоўны галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 лістапада); разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастрычніку 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дыверсійную дзейнасць.

Аўтар шэрагу прац па ваеннай гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118916882 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (41):
Ганаровыя грамадзяне Радама
Нарадзіліся ў Бэрэжанах
Ганаровыя грамадзяне Быдгашча
Нарадзіліся ў 1886 годзе
Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
Памерлі ў Варшаве
Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Міністры абароны Польшчы
Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Асобы
Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Нарадзіліся 11 сакавіка
Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа 3 ступені
Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Кавалеры крыжа Храбрых
Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа 2 ступені
Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Удзельнікі польска-савецкай вайны
Памерлі 2 снежня
Памерлі ў 1941 годзе
Удзельнікі польска-ўкраінскай вайны
Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля
Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Кавалеры ордэна Кароны Румыніі
Рух Супраціўлення ў Польшчы
Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Маршалы Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных