wd wp Пошук:

ФК Тарпеда Мінск

«Тарпеда»беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 1947 годзе. У 1992—2004 і 2018—2019 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час гуляе ў Другой лізе.

Гісторыя

У савецкія часы клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 «Тарпеда» удзельнічала ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы поспех клуб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацвёртае месца.

У 2005 клуб з-за фінансавых цяжкасцей перайшоў у Другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасля гэтага «Тарпеда» спыніла сваё існаванне. База клуба была перададзена новаму клубу, які ўтварыўся на аснове мінскай «Змены» — ФК «Мінск». У 2007 клуб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянаце Мінска (чацвёрты ўзровень беларускіх ліг).

2014—2019

У лютым 2014 клуб атрымаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[1]. У красавіку 2014 «Тарпеда» папоўніла склад удзельнікаў Другой лігі[2]. У ліпені 2015 стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпеда» з расійскай кампаніяй «Мирком»[3]. Неўзабаве склад «Тарпеда» папоўніў шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі ігракоў, і сталічная каманда здолела выйсці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сезона пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпеда» таксама выступала паспяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Паражэнне ў апошнім туры, аднак, адкінула мінчан на выніковы трэці радок.

У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых ігракоў, якія не праходзілі ў склад клубаў Вышэйшай лігі. Галоўным трэнерам стаў Павел Бацюта. Аднак, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы, пасля чаго ўлетку галоўным трэнерам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых ігракоў. У выніку, «Тарпеда» здолела ўзняцца ў табліцы на 9-ы радок з 14.

У сезоне 2017 «Тарпеда» стала адным з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, паражэнне ў апошнім туры ад «Промня» (0:2) пакінула тарпедаўцаў на трэцім месцы.

У сакавіку 2018 года, пасля таго як «Крумкачы» не былі дапушчаны да ліцэнзавання ў Вышэйшай лізе на сезон 2018, «Тарпеда» атрымала месца ў элітным дывізіёне. Каманда доўгі час ішла ўнізе табліцы, аднак за тур да фінішу забяспечыла месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

У сезоне 2019, пасля неблагога пачатку (перамога над «Іслаччу» і нічыя з «Віцебскам») справы ў каманды пайшлі горш, яна апынулася ў канцы табліцы. У маі 2019 года асноўны спонсар «Тарпеда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансавання каманды, і амаль два месяцы яна існавала без грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клуб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсці фінансаванне і магчымасць працягнуць выступаць у чэмпіянаце. У двух апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу, з вопытных былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянер Яўген Аанча, які нядаўна папоўніў склад. Неўзабаве пасля паражэння ў Кубку ад БАТЭ, 6 жніўня, клуб афіцыйна абвясціў аб зняцці з чэмпіянату[4]. Паколькі «Тарпеда» правяло палову матчаў, то ў застаўшыся матчах яму было залічана тэхнічнае паражэнне 0:3.

Пасля 2019 года

У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу[5], аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў[6]. Каманды «Тарпеда» працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях.

У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[7].

У сакавіку 2022 года «Тарпеда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[8]. У дывізіёне горада Мінска каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і не здолела выйсці ў фінальны этап.

Папярэднія назвы

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)101553715–1713Чвэрцьфінал
1992/1993Першая (Д1)93210101229–33301/16 фіналу
1993/1994Першая (Д1)630915618–1833Чвэрцьфінал
1994/1995Першая (Д1)6301110936–29321/8 фіналу
1995Першая (Д1)91553712–27181/16 фіналу
1996Першая (Д1)1230781532–53291/8 фіналу
1997Першая (Д1)8301261245–43421/8 фіналу
1998Вышэйшая (Д1)728128844–2244ПаўфіналЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)10301051531–4735Фіналіст
2000Вышэйшая (Д1)8301310745–28491/8 фіналу
2001Вышэйшая (Д1)826107931–32371/8 фіналу
2002Вышэйшая (Д1)426156530–16511/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)430197454–20641/16 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)6301371037–31461/8 фіналуАдмова і пераход у Другую лігу
2005Другая (Д3)126224075–9701/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2006Клуб спыніў існаванне
2007Чэмпіянат Мінска (Д4)52083937–4227
2008Чэмпіянат Мінска (Д4)51443719–3315
2009Чэмпіянат Мінска (Д4)31/32 фіналу
2010Чэмпіянат Мінска (Д4)418102635–17321/32 фіналу
2011Чэмпіянат Мінска (Д4)1
2012Чэмпіянат Мінска (Д4)31472525–2023
2013Чэмпіянат Мінска (Д4)922741136–3825
2014Другая — Б (Д3)62285928–26291/64 фіналу
Матчы за 11 месца11220204–4
2015Другая — Б (Д3)418104427–13341/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап314274321–1325 Выхад у Першую лігу
2016Першая (Д2)926961135–36331/16 фіналу
2017Першая (Д2)330176760–29571/16 фіналуАтрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2018Вышэйшая (Д1)1430661820–41241/8 фіналу
2019Вышэйшая (Д1)163013264–6361/8 фіналу Зняцце з чэмпіянату3
2022Другая — Мінск (Д3)316103329–16331/64 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Официально зарегистрирован СОО “Футбольный клуб Торпедо Минск”
  2. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  3. Минское “Торпедо” объявило о начале сотрудничества с российской компанией
  4. Футбол. Минское “Торпедо” снимается с чемпионата Беларуси
  5. Стал известен список команд второй лиги: в заявке минское «Торпедо» и «Днепр», «Андердог» – под вопросом
  6. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге
  7. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  8. Футбол. Минское “Торпедо” сыграет во второй лиге чемпионата Беларуси-2022. Клуб профинансируют болельщики
Тэмы гэтай старонкі (6):
Футбольныя клубы Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1947 годзе
Футбольныя клубы паводле алфавіта
1947 год у Мінску
ФК Тарпеда Мінск