wd wp Пошук:

ФК Энергетык-БДУ

«Энергетык-БДУ»беларускі футбольны клуб з Мінска, прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (раней таксама Ваенную акадэмію). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў Другую лігу пад назвай «Зорка», адкуль праз некалькі гадоў павысіўся спачатку да Першай, а потым і да Вышэйшай лігі. У эліце беларускага футбола клуб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў Другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

2013

У сезоне 2013 клуб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сезона саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым не менш, пасля адмовы «Нёмана» ад павышэння ў лютым 2014 года мінчане ўсё ж такі атрымалі магчымасць выступіць у Першай лізе[1]. У сакавіку 2014 года «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па рангу дывізіёне[2].

2014

У сезоне 2014 склад каманды амаль не змяніўся ў параўнанні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, вопытнага Валерыя Апанаса, то ўзрост ігракоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля зыходу ўлетку 2014 года з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — увогуле 23 гадоў). Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя ігракі бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш ачкоў, і ў выніку каманда скончыла сезон на 9 месцы. Пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасля мазырскай «Славіі».

2015

У сезоне 2015 склад каманды папоўніў шэраг вопытных ігракоў, як Юрый Мархель, Аляксандр Быліна, вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Сезон каманда пачала ўпэўнена і ішла сярод лідараў, але потым гульня пайшла на спад, і сезон «Зорка-БДУ» скончыла на 10-м месцы.

2016

У сезоне 2016 «Зорка-БДУ» зноў амаладзіла склад — ветэраны пакінулі каманду, за якую сталі выступаць у асноўным ігракі 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда доўгі час ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на 10-е месца з 14.

2017

У пачатку 2017 года на чале каманды стаў трэнерскі дуэт Уладзіміра Бяляўскага і Анатоля Юрэвіча, які падоўжыў камплектаванне каманды ўласнымі маладымі выхаванцамі, запрасіўшы ў склад некалькі вопытных ігракоў. У сакавіку 2017 года стала вядома, што каманда, якая доўгі час была вядома як «Зорка-БДУ», змяніла назву на «Энергетык-БДУ»[3]. Пасля няўдалага пачатку каманда стала набіраць ачкі, першую палову чэмпіянату «Энергетык-БДУ» скончыў на пятым месцы. Пазней справы пайшлі горш, і клуб апусціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак паспяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.

2018

У сезоне 2018 каманда працягвала стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя з іх і былі запрошаны ў клубы Вышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энергетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і апынуўся сярод лідараў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клуба другім месцам і вяртаннем у Вышэйшую лігу праз трынаццаць гадоў.

2019

Перад пачаткам сезона ў Вышэйшай лізе «Энергетык-БДУ» захаваў асноўных ігракоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянераў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаванне месца ў элітным дывізіёне, аднак паспяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае дванаццатае месца. Нападнік «Энергетыка-БДУ» Ілья Шкурын з дзевятнаццаццю галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі.

2020

У 2020 годзе ў сувязі з новымі правіламі АБФФ каманда мусіла з мая праводзіць дамашнія матчы на пляцоўцы з натуральным пакрыццём, а паколькі стадыён РЦАП-БДУ не падыходзіў, то свае матчы «Энергетык-БДУ» праводзіў на гарадскім стадыёне ў Маладзечне. Каманда добра пачала сезон, ішла сярод лідараў турніру. Летам каманду пакінулі лідары, Жасурбек Яхшыбоеў і Дэвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» адпаведна. У другой палове сезона «Энергетык-БДУ» стаў часцей цярпець паражэнні, у выніку апынуўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 10-м месцы, якое тым не менш стала найлепшым у гісторыі.

У снежні 2020 года памёр заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба Уладзімір Пігулеўскі.

2021

У сезоне 2021 каманда працягвала рабіць стаўку на іншаземных (пераважна ўзбекскіх і афрыканскіх), а таксама маладых беларускіх ігракоў. З мая дамашнія матчы клуб праводзіў на гарадскім стадыёне ў Барысаве. Большую частку сезона «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў ніжняй палове табліцы, у канцы нават трапляў у зону вылету, але скончыў сезон на 13-м месцы.

2022

У пачатку 2022 года клуб пакінулі лідары, якіх замянілі маладыя выканаўцы, таксама былі запрошаны футбалісты з Узбекістана. У лютым клуб пакінуў галоўны трэнер Уладзімір Бяляўскі, на яго месца заступіў Павел Раднёнак (пры гэтым фактычна падчас матчаў гульнёй кіраваў Аляксандр Паўлаў, а агулам за трэніровачным працэсам працягваў наглядаць Анатоль Юрэвіч). У чэмпіянаце клуб выступаў паспяхова і хутка апынуўся сярод лідараў, да канца сезона змагаўся за першы радок. У выніку «Энергетык-БДУ» сенсацыйна заваяваў сярэбраныя медалі, а нападнік клуба Бабур Абдыхалікаў з 26 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

Эмблемы

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[4].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Арцём Макаўчык 2000
13 Беларусь Бр Дзяніс Селядцоў 2003
22 Беларусь Бр Станіслаў Кляшчук 2000
2 Беларусь Аб Ягор Стралкоўскі 2002
3 Узбекістан Аб Абдукадыр Хусанаў 2004
4 Беларусь Аб Ілья Лукашэвіч 1998
8 Расія Аб Заурбек Какаеў 2000
15 Беларусь Аб Аляксандр Свірэпа Капітан каманды 1999
29 Беларусь Аб Аляксей Сямёнаў 2002
33 Беларусь Аб Яраслаў Макушынскі 1998
55 Беларусь Аб Аляксей Лаўрык 2000
Беларусь Аб Максім Бурко 2004
2 Беларусь ПА Іван Агееў 2005
6 Беларусь ПА Данііл Сілінскі 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
7 Беларусь ПА Андрэй Рылач 2002
9 Украіна ПА Раман Папарыга 1999
14 Беларусь ПА Павел Пашэвіч 2001
16 Грузія ПА Бека Гварадзэ 1997
17 Беларусь ПА Максім Амельянчук 2003
18 Расія ПА Алег Пліеў 1998
23 Беларусь ПА Арцём Турыч 2005
99 Расія ПА Канстанцін Маліцкі 2000
Казахстан ПА Багдат Жыенбай 2000
10 Узбекістан Нап Бабур Абдыхалікаў 1997
11 Расія Нап Ілья Грышчанка 2000
20 Беларусь Нап Даніла Чуль 2005
22 Беларусь Нап Максім Кунскі 2003

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Бр Арцём Доўгі 2004
Беларусь Аб Арцём Глацько 2004
Беларусь Аб Аляксей Ждан 2003
Беларусь Аб Дзмітрый Клямята 2003
Беларусь Аб Антон Коцік 2003
Беларусь Аб Артур Старавойтаў 2004
24 Расія ПА Аляксей Саўчанка 2000
26 Узбекістан ПА Амірбек Бакаеў 2004
Беларусь ПА Алег Алай 2003
Беларусь ПА Уладзіслаў Белы 2003
Беларусь ПА Віталь Грыгаркевіч 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Арцём Журко 2003
Беларусь ПА Ягор Кананчук 2004
Беларусь ПА Мікіта Расолька 2004
Беларусь ПА Ягор Салаш 2003
Беларусь ПА Павел Сушкоў 2004
Беларусь ПА Ілья Цішуроў 2004
Беларусь Нап Уладзіслаў Галавачэнка 2004
Беларусь Нап Уладзіслаў Далідовіч 2004
Беларусь Нап Даніла Пакладок 2004
Беларусь Нап Мікалай Сямёнаў 2003

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996Трэцяя — Б (Д3)326174563–2455
1997Трэцяя — А (Д3)426145756–3847Змена назваў ліг
1998Другая — А (Д3)126182667–27561/8 фіналу Выхад у Першую лігу
1999Першая (Д2)1230891338–5733
2000Першая (Д2)430157847–35521/16 фіналу
2001Першая (Д2)228195474–21621/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2002Вышэйшая (Д1)1226461628–48181/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)1230741923–64251/16 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)1330781531–56291/16 фіналу
2005Вышэйшая (Д1)1326351824–6014Паўфінал Вылет у Першую лігу
2006Першая (Д2)12265101132–39251/16 фіналу
2007Першая (Д2)1426242017–58101/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2008Другая (Д3)430158759–28531/16 фіналу
2009Другая (Д3)726116940–34391/16 фіналу
2010Другая (Д3)5341510976–47551/32 фіналу
2011Другая (Д3)8301261240–32421/32 фіналу
2012Другая (Д3)7361841454–41581/16 фіналу
2013Другая (Д3)324147345–16491/16 фіналуАтрыманне месца ў Першай лізе
2014Першая (Д2)9301241450–48401/8 фіналу
2015Першая (Д2)103010101047–47401/32 фіналу
2016Першая (Д2)1026961133–41331/16 фіналу
2017Першая (Д2)6301281039–30441/32 фіналу
2018Першая (Д2)228214369–23671/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2019Вышэйшая (Д1)1230891352–66331/8 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)10301151443–46381/8 фіналу
2021Вышэйшая (Д1)1330891335–42331/8 фіналу
2022Вышэйшая (Д1)230186650–27601/8 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. «Звезда-БГУ» может выступить в первой лиге в сезоне-2014
  2. Всем 16 командам первой лиги сегодня были выданы лицензии для участия в чемпионате Беларуси
  3. «Звезда-БГУ» переименована в «Энергетик-БГУ»
  4. Список игроков

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·1996 год у Мінску
Катэгорыя·ФК Энергетык-БДУ