wd wp Пошук:

ФК Нёман-Агра Стоўбцы

«Нёман-Агра» — былы беларускі футбольны клуб са Стоўбцаў. Заснаваны ў 1979 годзе, спыніў існаванне ў 2020 годзе.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1979 годзе і спачатку ўдзельнічаў у чэмпіянаце БССР. У 1992 годзе «Нёман» трапіў у Другую лігу Беларусі, дзе згуляў два сезоны да вылету ў Трэцюю лігу, а праз год перайшоў на аматарскі ўзровень. У 1997 годзе «Нёман» вярнуўся ў трэці дывізіён, дзе адгуляў тры сезоны. У 1999 годзе стаўбцоўскі клуб выступаў пад назвай «Дарыда-Белагра» — ад спонсарства фірмы «Дарыда». На наступны год у Другую лігу заявілася новая самастойная каманда «Дарыда», а стаўбцоўскі клуб спыніў удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.

У 2000-х гадах «Нёман» пад рознымі назвамі выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, у 2010 і 2011 станавіўся яго пераможцам. У 2016 годзе каманда заявілася ў Другую лігу[1]. У першым жа сезоне пасля вяртання на рэспубліканскую арэну стаўбцоўская каманда заняла чацвёртае месца, саступіўшы месца на п’едэстале толькі па дадатковых паказчыках.

У сакавіку 2017 года стала вядома, што «Нёман-Агра» можа папоўніць склад Першай лігі пасля адмовы «Клецка» ад удзелу ў турніры[2]. У выніку стаўбцоўскі клуб паспяхова заявіўся ў другі дывізіён. Пасля неблагога старту каманда стала цярпець паражэнні. Улетку склад «Нёман-Агра» пакінулі лідары, каманда істотна абнавіла склад. У другой палове чэмпіянату стаўбцоўскі клуб набраў усяго адно ачко і ўжо за некалькі тураў да фінішу выбыў у Другую лігу.

У сезоне 2018, нягледзячы на перамогу ў першых двух турах, каманда хутка апынулася ў сярэдзіне табліцы. Буйныя паражэнні стаўбцоўскай каманды чаргаваліся з нечаканымі перамогамі над фаварытамі. У выніку сезон скончыўся для «Нёмана-Агра» на 10-м месцы з 2018. У сезоне 2019 «Нёман-Агра» ўжо быў аўтсайдарам і заняў апошняе 15-е месца.

У пачатку 2020 года было абвешчана, што «Нёман-Агра» спыняе існаванне, а замест яго ў Другую лігу заявіцца новы клуб са Стоўбцаў — «Кронан»[3].

Папярэднія назвы

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)101562719–19141/32 фіналу
1992–93Другая (Д2)1530552023–65151/16 фіналу Вылет у Трэцюю лігу
1993–94Трэцяя (Д3)1534691925–5521
1997Трэцяя — А (Д3)8261051137–3935
1998Другая — А (Д3)8261011533–5231Змена назваў ліг
1999Другая — Б (Д3)6221011130–3831
2002Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)320123543–2439
2003Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)318104436–2134
2004Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)924581127–4523
2005Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)72294929–3531
2006Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б51462622–2620
Фінальны этап131462621–2020
2007Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А916211320–457
Фінальны этап1520811125–4225
2009Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)626116941–3639
2010Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)124184266–2058
2011Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)126205186–2565
2012Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)226212386–4265
2013Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)424161776–4549
2014Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б51894554–3731
Фінальны этап71443738–4515
2015Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)5261411197–4843
2016Другая (Д3)424136555–32451/16 фіналуАтрыманне месца ў Першай лізе
2017Першая (Д2)1630342327–94131/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2018Другая (Д3)1028941542–92311/32 фіналу
2019Другая (Д3)1528322332–126111/32 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Неман-Агро: Третья попытка(недаступная спасылка)
  2. «Неман-Агро» может стать 16-м участником первой лиги
  3. “Неман-Агро” прекратил свое существование. Новая столбцовская команда будет называться “Кронон”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Нёман-Агра Стоўбцы
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1979 годзе