wd wp Пошук:

ФК Клецк

«Клецк» — беларускі футбольны клуб з Клецка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У 19921994 клецкі клуб гуляў у Другой лізе пад назвамі «Хімік», «Вікторыя» і «Рада». Пазней стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвамі «Камунальнік» і «Дарожнік». У 2008 годзе ў Другую лігу быў заяўлены асобны клуб «Клечаск», у той час «Клецк» працягваў выступаць у абласным першынстве.

У 2014 годзе, ужо пасля таго як «Клечаск» спыніў існаванне, «Клецк» перайшоў у Другую лігу. Спачатку каманда камплектавалася пераважна мясцовымі футбалістамі, і ў сезоне 2014 «Клецк» заняў 14-е месца. У сезоне 2015 у склад каманды было запрошана больш іншагародніх ігракоў, у выніку «Клецк» здолеў заняць трэцяе месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, дзе атрымаў шостае выніковае месца.

У 2016 годзе галоўным трэнерам «Клецка» стаў Мікалай Бранфілаў, які раней узначальваў сталічнае «Тарпеда» і запрасіў у каманду шэраг былых тарпедаўцаў. Каманда паспяхова пачала сезон, але пазней апусцілася ў сярэдзіну турнірнай табліцы. Тым не менш, паспяховы фініш (у тым ліку перамогі ў двух апошніх турах над прамымі канкурэнтамі — «Асіповічамі» і «Маладзечна-ДЮСШ-4») дазволіў камандзе заняць выніковае трэцяе месца і атрымаць месца ў Першай лізе.

У лютым 2017 года стала вядома, што «Клецк» адмовіўся ад выступу ў Першай лізе[1]. У сакавіку клуб пацвердзіў свой удзел у Другой лізе ў сезоне 2017[2]. «Клецк» паспяхова пачаў новы сезон, апынуўшыся сярод лідараў, пазней доўгі час утрымліваў другі радок, аднак няўдалы фініш адкінуў каманду на чацвёртае месца.

У сезоне 2018 каманду ўзначаліў малады трэнер Міхаіл Дземянцей. Большу частку сезона каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы, пазней вынікі сталі паляпшацца, аднак у выніку «Клецк» завяршыў турнір на 12-м радку. У сезоне 2019 «Клецк» ужо быў адным з аўтсайдараў, праз каманду прайшло шмат ігракоў, большасць з якіх не затрымлівалася; некалькі разоў «Клецк» меў намер зняцца з чэмпіянату, аднак у выніку дагуляў да фінішу, дзе стаў 14-м з 15.

У пачатку 2020 года «Клецк» адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе, правёў сезон у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе стаў пераможцам. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Клецк» зноў далучыўся да Другой лігі.

Папярэднія назвы

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)1615221120–4461/32 фіналу
1992/1993Трэцяя (Д3)1230961536–55241/32 фіналу
1993/1994Трэцяя (Д3)1834472329–9815
2002Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)820641027–3822
2003Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)918431130–5715
2004Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)324161751–3349
2005Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)422114741–3837
2006Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А31480627–2124
Фінальны этап31472532–2223
2007Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А61664628–3222
Фінальны этап1120114544–2737
2009Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)4261421045–4044
2010Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)824861043–6330
2011Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1226751443–6726
2012Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1226631746–6921
2013Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)6241211160–5537
2014Другая — Б (Д3)722841036–56281/128 фіналу
Матчы за 13 месца11421014–8
2015Другая — Б (Д3)318122445–21381/64 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап614252714–1917
2016Другая (Д3)324136568–34451/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2017Другая (Д3)426163774–37511/64 фіналуАдмова і вяртанне ў Другую лігу
2018Другая (Д3)1228941537–54311/16 фіналу
2019Другая (Д3)1428471734–92191/16 фіналу
2020Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б116113252–2036
Плэй-оф1540119–4
2021Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3)520104636−51341/64 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)1010014–11
2022Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3)51453630−35181/128 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3)921014–4

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. “Клецк” отказался играть в первой лиге
  2. Вторая лига. На данный момент свое участие в турнире подтвердили 10 команд

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Клецк
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2014 годзе
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты