wd wp Пошук:

Дуброўка серабрыстая

Дуброўка серабрыстая[3] (Potentilla argentea) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Ужываецца ў медыцыне.

Назва

Дуброўка серабрыстая, гарлянка, гарлянка белая, дуброўка, дуброўка-срэбнік, сярэбнік[4][5][6], жабнік[7], гартанная трава[4].

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя
Кветка

Карэнішча магутнае, клубнепадобнае, дравяністае, апранутае бурымі рэшткамі прылісткаў.

Сцеблы дугападобна прыўздымаюцца, часцей слабаватыя, стройныя, 10—30 см вышынёй, добра пакрытыя лісцем, апранутыя, гэтак жа як чарашкі і кветаложу, белым або сіваваты лямцом з прымешкай рэдкіх простых валасінак.

Суквецце друзлае, шчыткападобна-венікавае, шматкветкавае, растапыранае; кветкі часцей на караткаватых кветаножках, небуйныя, 10—12 мм у дыяметры; кубачак нягуста шаравата-зелянява-лямцавы, з прымешкай доўгіх валасінак.

Квітнее ў чэрвеніліпені.

Арэал і біялогія

На лузе

Лапчатка серабрыстая распаўсюджаная ў Еўропе (Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, у тым ліку Сардзінія, Паўночная Македонія, Славенія, Румынія, Францыя, у тым ліку Корсіка, Іспанія), у некаторых раёнах Паўднёва-Заходняй Азіі (Афганістан, Іран, Турцыя), у Манголіі, Кітаі. Яе даволі часта можна сустрэць у Цэнтральнай Еўропе, еўрапейскай часткі Расіі, у Беларусі, краінах Прыбалтыкі, Малдавіі, на Украіне, Каўказе (Арменія, Азербайджан, Грузія), у Заходняй (Алтай, Горна-Алтайская Рэспубліка, Курганская, Новасібірская, Омская, Цюменская вобласці)) і Усходняй Сібіры (Іркуцкая, Кемераўская, Томская вобласці, Краснаярскі край), у Сярэдняй Азіі (Казахстан, Кіргізія)[8].

Расце ўздоўж дарог, чыгуначных ліній, жвірных кар’ераў і па краях скал, на мурожных і лясных лугах, пашах, разрэджаных хваёвых і змешаных лясах, палях, пакладах. Аддае перавагу сухім або ўмерана вільготным, пясчаным і галечным рудэральным глебам. Пазбягае вапнавых глеб.

Хімічны склад

Карэнішчы ўтрымоўваюць дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, эфірны алей, трыцэрпеноіды, фенолы, фенолкарбонавыя кіслоты, ліпіды.

У лісці знойдзеныя фенолы, фенолкарбонавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, флаваноіды.

Ужыванне

Медыцына

Карэнішча, траву і лісце выкарыстоўваюць у лячэбных мэтах. Расліна валодае супрацьзапаленчымі, звязальнымі, агульнаўмацавальнымі і бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Адвар, настойку карэнішчаў ужываюць пры паносах, энтэрытах, энтэракалітах, дызентэрыі, язвавых калітах з крывацёкам з кішачніка, гастрытах, язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, як жоўцегонны сродак пры жаўтусе, халецыстытах, халангітах, вострых і хранічных гепатытах, цырозу печані, пры падагры, рэўматызме, язвавым каліце. Настой каранёў — пры нефрыце. У дэрматалогіі ўнутр прызначаюць пры васкулітах, вонкава — пры экзэме, нейрадэрміце, расколінах скуры верхніх і ніжніх канечнасцей і слізістых абалонак. У выглядзе аплікацый адвар дуброўкі прызначаюць таксама пры гемароі і патлівасці ног. Парашок карэнішчаў выкарыстоўваюць пры лячэнні ран, апёкаў, мокнучых ранах, пры вонкавых крывацёках.

У народнай медыцыне адвар дуброўкі серабрыстай выкарыстоўваюць, акрамя таго, пры сухотах лёгкіх, эмфізэме, малакроўі, ахіліі страўніка.

Іншае

Зафарбоўвае тканіну і бавоўна ў чырвоны колер. Меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Potentilla argentea L. Архівавана 20 студзеня 2009. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Дуброўка
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меданосныя расліны