wd wp Пошук:

Гепатыт

Гепатыт (грэч.: ἡπατ + ῖτις — печань + запаленне; народная назва — жаўтуха) — агульная назва запаленчых захворванняў печані, якія ўзнікаюць ад розных прычын і маюць рознае лячэнне. Найчасцей інфіцыруюцца людзі маладога працаздольнага веку. З’яўляецца прычынай цырозу і раку печані. Пасля перанесенай хваробы развіваецца пажыццёвы імунітэт. Звыш 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва планеты) з’яўляецца носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў свеце паміраюць каля мільёна чалавек.

Папярэджанне

Хвароба прадухіляецца праз вакцынаванне, ужыванне ачышчанай ежы і вады, мыццё рук пасля прыбіральні і перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, купанне толькі ў прызначаных вадаёмах.

Прычыны

Заражэнню спрыяе прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, бязладныя палавыя зносіны.

Праявы

Пажаўценне вачэй пры гепатыце

Першымі праявамі хваробы з’яўляюцца стомленасць, страта апетыту, пажаўценне скуры і склераў вачэй.

Віды

Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фекальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — праз пераліванне(англ.) бел. заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы, выдзяленні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасць заражэнняў (2 млрд чалавек у свеце, амаль 350 млн хранічных) і смерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В(англ.) бел.. Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В[3]1982 года)[4].

Беларусь

У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысяч хворых, з іх больш за 70 % на гепатыт С праз адсутнасць вакцыны[5]. Найчасцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў[6]. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі[7]. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым[8]. За 2011 год прышчэпкай ад гепатыту В удалося ахапіць 97% нованароджаных[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 4 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Кожны трэці чалавек на планеце заражаны гепатытам. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 28 ліпеня 2011. http://news.belta.by/by/print?id=646700. Retrieved on 17 красавіка 2013.
  4. Алена Ліхач, БелТА. (18 верасня 2008). Трэць насельніцтва планеты інфіцыраваныя вірусам гепатыту В (42 (98) ed.). Краіна здароўя. pp. 4. http://www.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=19112.
  5. Кожны трэці жыхар планеты заражаны гепатытам. Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2011. http://www.svaboda.by/articleprintview/24279439.html. Retrieved on 17 красавіка 2013. (недаступная спасылка)
  6. Асцярожна: гепатыт. Радыё «Свабода». 20 мая 2010. http://www.svaboda.by/articleprintview/2048191.html. Retrieved on 17 красавіка 2013. (недаступная спасылка)
  7. Успышак гепатыту А ў Беларусі не рэгіструюць ужо восем гадоў. БелТА. 19 ліпеня 2012. http://news.belta.by/by/print?id=687816. Retrieved on 17 красавіка 2013.
  8. Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь. БелТА. 26 сакавіка 2012. http://news.belta.by/by/news/infographics?i_id=1120. Retrieved on 17 красавіка 2013.
  9. Святлана Барысенка. (24 студзеня 2012). Прышчэпка ад гепатыту В — небяспечная? (14 (27129) ed.). Звязда. pp. 7. ISBN 1990-763x. http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=92209. (недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні
Катэгорыя·Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам
Катэгорыя·Захворванні печані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі