wd wp Пошук:

Новасібірская вобласць

Новасібірская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на поўдні Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Новасібірск. Створана 28 верасня 1937 года раздзяленнем Заходне-Сібірскага края на Новасібірскую вобласць і Алтайскі край. У далейшым са складу Новасібірскай вобласці былі вылучаны Кемераўская і Томская вобласці.

Геаграфія

Новасібірская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Заходне-Сібірскай раўніны. На поўначы мяжуе з Томскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Казахстанам, на захадзе — з Омскай вобласцю, на поўдні — з Алтайскім краем, на ўсходзе — з Кемераўскай вобласцю. Плошча ~ 178 200 км² (3,5 % тэрыторыі Сібірскай федэральнай акругі (СФО); 1 % тэрыторыі Расіі). Працягласць вобласці з захаду на ўсход — 642 км, з поўначы на поўдзень — 444 км.

Асноўныя рэкі на тэрыторыі вобласці — Об і Омь. Плацінай Новасібірскай ГЭС створана Новасібірскае вадасховішча (т. н. «Обскае мора»). Таксама ў вобласці размешчана каля 3 тыс. прэснаводных, салёных і горка-салёных азёр (Чаны, Сартлан і інш.). Поўнач і паўночны захад вобласці займае паўднёвая частка найбуйнага ў свеце Васюганскага балота.

Насельніцтва 2 692 251 чалавек (2002), з якіх у гарадах пражываюць 74,0 %. Нацыянальны склад: рускія — 93,0 %; татары — 1,0 %; украінцы — 1,3 %; немцы — 1,8 %; іншыя — 2,9 %.

Падзяляецца на 30 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Новасібірск, Бердск, Іскіцім.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Новасібірская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных