wd wp Пошук:

Курганская вобласць

Курганская вобласць (руск.: Курга́нская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Паўднёвым Урале. Адміністрацыйны цэнтр — Курган. Створана 6 лютага 1943 года. Насельніцтва 896 264 чалавек (2012), з іх большасць — рускія (91,5 %). Мяжуе на захадзе з Чалябінскай вобласцю, на паўночным захадзе — са Свярдлоўскай, на паўночным усходзе — з Цюменскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Паўночна-Казахстанскай вобласцю (Рэспубліка Казахстан), на поўдні — з Кастанайскай вобласцю (Рэспубліка Казахстан). Падзяляецца на 24 раёны. Буйнейшыя гарады: Курган, Шадрынск.

Геаграфія

Курганская вобласць займае паўднёва-заходнюю частку Заходне-Сібірскай раўніны (вышыня да 193 м). Паверхня плоская, на водападзелах пясчана-гліністыя грывы і шматлікія западзіны, занятыя азёрамі ці забалочаныя. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы, торф, рапа і лекавыя гразі салёных азёр. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18 °C, ліпеня 19 °C.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. Губернатор Зауралья: «Я благодарен своей стране и своему народу» — 2019.
  4. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Курганская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара