Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.
У турніры разыгрывалася тры пуцёўкі ў Першую лігу 2017. Лідарства адразу захапіла пінская «Хваля», якая за некалькі тураў да фінішу забяспечыла сабе першае месца. За два другія прызавыя месцы развярнулася вострая барацьба, і перад апошнім турам «Клецк» і «Нёман-Агра» здолелі дагнаць лідыруючых «Асіповічы» і «Маладзечна-ДЮСШ-4». У апошнім туры кандыдаты на выхад у Першую лігу гулялі паміж сабой: «Клецк» перайграў «Асіповічы» (2:0), а «Нёман-Агра» атрымаў перамогу над «Маладзечна-ДЮСШ-4» (1:0). У трох каманд («Асіповічы», «Клецк» і «Нёман-Агра») стала па 45 ачкоў, але па дадатковых паказчыках прызавыя месца і выхад у Першую лігу атрымалі «Асіповічы» і «Клецк».
Пераможцы Другой лігі 2015 — «Прамень», «Узда» і «Тарпеда» — атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней (пасля спынення існавання «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4») да іх таксама далучыліся «Ашмяны»[1]. Значная колькасць удзельнікаў сезону 2015 таксама адмовілася ад удзелу ў Другой лізе, у той жа час жаданне выступаць у ёй выказаў шэраг новых клубаў.
14 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад лігі з 14 удзельнікаў і каляндар[2]. Ад удзелу ў лізе адмовіліся «Джус-Рудзенск» і «Узда», якая раней не атрымала ліцэнцію Першай лігі[3]. 29 красавіка 2016 года, за дзень да першых матчаў, каманда «ДБК-Гомель» знялася з турніру[4], у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 13.
Асіповічы
Вертыкаль
Вікторыя
ДЮСШ-ДБК
Забудова-Строй
Клецк
Маладзечна-ДЮСШ-4
Мантажнік
Нёман-Агра
Рагачоў-МК
Тарпеда
Хваля
ЮАСГеаграфія ўдзельнікаў сезону 2016
Клуб | Месца ў сезоне 2015 | Горад | Стадыён |
---|---|---|---|
Асіповічы | 08 | Асіповічы | «Юнацтва» |
Вертыкаль | 13 | Калінкавічы | «СДЮШАР-2 |
Вікторыя | 07 | Мар'іна Горка | «Гарадскі |
ДЮСШ-ДБК | 2- | Гомель | «СДЮШАР-8 |
Забудова-Строй | 2- | Чысць | «Школьны» |
Клецк | 06 | Клецк | «Гарадскі |
Маладзечна-ДЮСШ-4 | 04 | Маладзечна | «Гарадскі |
Мантажнік | 2- | Мазыр | «Палессе», Козенкі |
Нёман-Агра | 2- | Стоўбцы | «Юнацтва» «Меліяратар» |
Рагачоў-МК | 17 | Рагачоў | «ФАК, Ціхінічы |
Тарпеда | 10 | Магілёў | «Тарпеда» |
Хваля | 09 | Пінск | «Хваля» |
ЮАС | 19 | Жыткавічы | «Цэнтральны» |
Месца | Каманда | Г | В | Н | П | Галы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Хваля (Пінск) | 24 | 19 | 3 | 2 | 87 − 20 | +67 | 60 | ![]() |
2 | Асіповічы | 24 | 13 | 6 | 5 | 50 − 29 | +21 | 45 | |
3 | Клецк | 24 | 13 | 6 | 5 | 68 − 34 | +34 | 45 | |
4 | Нёман-Агра (Стоўбцы) | 24 | 13 | 6 | 5 | 55 − 32 | +23 | 45 | |
5 | Маладзечна-ДЮСШ-4 | 24 | 13 | 4 | 7 | 60 − 22 | +38 | 43 | |
6 | Забудова-Строй (Чысць) | 24 | 9 | 6 | 9 | 37 − 37 | 0 | 33 | |
7 | Вертыкаль (Калінкавічы) | 24 | 9 | 5 | 10 | 40 − 38 | +2 | 32 | |
8 | Мантажнік (Мазыр) | 24 | 8 | 6 | 10 | 33 − 37 | −4 | 30 | |
9 | Вікторыя (Мар'іна Горка) | 24 | 8 | 4 | 12 | 49 − 63 | −14 | 28 | |
10 | Тарпеда (Магілёў) | 24 | 7 | 5 | 12 | 41 − 59 | −18 | 26 | |
11 | Рагачоў-МК | 24 | 7 | 4 | 13 | 26 − 49 | −23 | 25 | |
12 | ДЮСШ-ДБК (Гомель) | 24 | 6 | 6 | 12 | 35 − 45 | −10 | 24 | |
13 | ЮАС (Жыткавічы) | 24 | 0 | 1 | 23 | 8 − 124 | −116 | 1 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Асіповічы» размешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Клецк», а той вышэй за «Нёман-Агра» дзякуючы лепшым паказчыкам у асабістых сустрэчах паміж трыма камандамі.
Дома / На выездзе1 | АСІ | ВКА | ВМГ | ДДБ | ЗАБ | КЛЕ | МАЛ | МАН | НСТ | РАГ | ТМГ | ХВА | ЮАС |
Асіповічы | 2:1 | 3:1 | 1:0 | 4:1 | 4:3 | 1:0 | 0:1 | 2:0 | 1:1 | 6:2 | 2:2 | 4:0 | |
Вертыкаль | 1:1 | 3:1 | 2:2 | 1:2 | 2:3 | 1:0 | 0:0 | 0:1 | 0:0 | 1:1 | 0:1 | 5:0 | |
Вікторыя | 3:1 | 1:5 | 2:0 | 3:1 | 0:4 | 2:5 | 2:1 | 2:2 | 2:3 | 3:5 | 1:1 | 6:0 | |
ДЮСШ-ДБК | 0:1 | 2:1 | 1:2 | 2:2 | 0:3 | 0:0 | 1:0 | 2:2 | 2:0 | 1:2 | 1:1 | 3:1 | |
Забудова-Строй | 1:0 | 2:1 | 3:2 | 2:1 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 1:1 | 3:0 | 1:2 | 1:3 | 3:0 | |
Клецк | 2:0 | 5:2 | 2:2 | 7:1 | 0:1 | 1:2 | 5:1 | 3:3 | 2:2 | 3:3 | 0:4 | 5:0 | |
Маладзечна-ДЮСШ-4 | 1:1 | 0:1 | 2:2 | 5:1 | 2:0 | 0:2 | 3:1 | 4:1 | 2:0 | 5:1 | 0:1 | 14:0 | |
Мантажнік | 3:3 | 1:2 | 4:0 | 2:2 | 2:1 | 1:1 | 0:3 | 0:2 | 2:1 | 2:1 | 0:2 | 5:0 | |
Нёман-Агра | 0:1 | 6:0 | 6:1 | 2:1 | 3:2 | 2:1 | 1:0 | 0:0 | 2:0 | 4:2 | 2:1 | 6:0 | |
Рагачоў-МК | 1:6 | 0:3 | 2:1 | 4:1 | 2:1 | 0:4 | 0:2 | 1:3 | 0:0 | 0:1 | 1:8 | 5:0 | |
Тарпеда | 1:1 | 2:3 | 4:5 | 0:3 | 0:0 | 0:2 | 1:2 | 1:1 | 3:2 | 0:1 | 2:4 | 4:0 | |
Хваля Пінск | 4:0 | 5:1 | 4:0 | 3:2 | 3:1 | 1:2 | 3:0 | 3:1 | 5:1 | 3:0 | 8:1 | 12:0 | |
ЮАС | 0:5 | 0:4 | 1:5 | 0:6 | 2:2 | 1:6 | 0:7 | 0:2 | 1:6 | 0:2 | 1:2 | 1:5 |
Крыніца: Football.By Зноскі
Спасылкі
|