wd wp Пошук:

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.

У турніры разыгрывалася тры пуцёўкі ў Першую лігу 2017. Лідарства адразу захапіла пінская «Хваля», якая за некалькі тураў да фінішу забяспечыла сабе першае месца. За два другія прызавыя месцы развярнулася вострая барацьба, і перад апошнім турам «Клецк» і «Нёман-Агра» здолелі дагнаць лідыруючых «Асіповічы» і «Маладзечна-ДЮСШ-4». У апошнім туры кандыдаты на выхад у Першую лігу гулялі паміж сабой: «Клецк» перайграў «Асіповічы» (2:0), а «Нёман-Агра» атрымаў перамогу над «Маладзечна-ДЮСШ-4» (1:0). У трох каманд («Асіповічы», «Клецк» і «Нёман-Агра») стала па 45 ачкоў, але па дадатковых паказчыках прызавыя месца і выхад у Першую лігу атрымалі «Асіповічы» і «Клецк».

Склад удзельнікаў

Пераможцы Другой лігі 2015 — «Прамень», «Узда» і «Тарпеда» — атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней (пасля спынення існавання «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4») да іх таксама далучыліся «Ашмяны»[1]. Значная колькасць удзельнікаў сезону 2015 таксама адмовілася ад удзелу ў Другой лізе, у той жа час жаданне выступаць у ёй выказаў шэраг новых клубаў.

14 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад лігі з 14 удзельнікаў і каляндар[2]. Ад удзелу ў лізе адмовіліся «Джус-Рудзенск» і «Узда», якая раней не атрымала ліцэнцію Першай лігі[3]. 29 красавіка 2016 года, за дзень да першых матчаў, каманда «ДБК-Гомель» знялася з турніру[4], у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 13.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Другую лігу

Клубы, якія пакінулі Другую лігу

Клубы-ўдзельнікі


Асіповічы Вертыкаль Вікторыя ДЮСШ-ДБК Забудова-Строй Клецк Маладзечна-ДЮСШ-4 Мантажнік Нёман-Агра Рагачоў-МК Тарпеда Хваля ЮАСГеаграфія ўдзельнікаў сезону 2016

Клуб Месца ў сезоне 2015 Горад Стадыён
Асіповічы8Асіповічы«Юнацтва»
Вертыкаль13КалінкавічыСДЮШАР-2
Вікторыя7Мар'іна ГоркаГарадскі
ДЮСШ-ДБК-ГомельСДЮШАР-8
Забудова-Строй-Чысць«Школьны»
Клецк6КлецкГарадскі
Маладзечна-ДЮСШ-44МаладзечнаГарадскі
Мантажнік-Мазыр«Палессе», Козенкі
Нёман-Агра-Стоўбцы«Юнацтва»
«Меліяратар»
Рагачоў-МК17РагачоўФАК, Ціхінічы
Тарпеда10Магілёў«Тарпеда»
Хваля9Пінск«Хваля»
ЮАС19Жыткавічы«Цэнтральны»

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Хваля (Пінск) 24 19 3 2 87  20 +67 60 Выхад у Першую лігу
2 Асіповічы 24 13 6 5 50  29 +21 45
3 Клецк 24 13 6 5 68  34 +34 45
4 Нёман-Агра (Стоўбцы) 24 13 6 5 55  32 +23 45
5 Маладзечна-ДЮСШ-4 24 13 4 7 60  22 +38 43
6 Забудова-Строй (Чысць) 24 9 6 9 37  37 0 33
7 Вертыкаль (Калінкавічы) 24 9 5 10 40  38 +2 32
8 Мантажнік (Мазыр) 24 8 6 10 33  37 4 30
9 Вікторыя (Мар'іна Горка) 24 8 4 12 49  63 14 28
10 Тарпеда (Магілёў) 24 7 5 12 41  59 18 26
11 Рагачоў-МК 24 7 4 13 26  49 23 25
12 ДЮСШ-ДБК (Гомель) 24 6 6 12 35  45 10 24
13 ЮАС (Жыткавічы) 24 0 1 23 8  124 116 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Асіповічы» размешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Клецк», а той вышэй за «Нёман-Агра» дзякуючы лепшым паказчыкам у асабістых сустрэчах паміж трыма камандамі.

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 АСІ ВКА ВМГДДБЗАБКЛЕМАЛМАННСТРАГТМГХВАЮАС
Асіповічы 2:1 3:1 1:0 4:1 4:3 1:0 0:1 2:0 1:1 6:2 2:2 4:0
Вертыкаль 1:1 3:1 2:2 1:2 2:3 1:0 0:0 0:1 0:0 1:1 0:1 5:0
Вікторыя 3:1 1:5 2:0 3:1 0:4 2:5 2:1 2:2 2:3 3:5 1:1 6:0
ДЮСШ-ДБК 0:1 2:1 1:2 2:2 0:3 0:0 1:0 2:2 2:0 1:2 1:1 3:1
Забудова-Строй 1:0 2:1 3:2 2:1 2:2 1:1 3:0 1:1 3:0 1:2 1:3 3:0
Клецк 2:0 5:2 2:2 7:1 0:1 1:2 5:1 3:3 2:2 3:3 0:4 5:0
Маладзечна-ДЮСШ-4 1:1 0:1 2:2 5:1 2:0 0:2 3:1 4:1 2:0 5:1 0:1 14:0
Мантажнік 3:3 1:2 4:0 2:2 2:1 1:1 0:3 0:2 2:1 2:1 0:2 5:0
Нёман-Агра 0:1 6:0 6:1 2:1 3:2 2:1 1:0 0:0 2:0 4:2 2:1 6:0
Рагачоў-МК 1:6 0:3 2:1 4:1 2:1 0:4 0:2 1:3 0:0 0:1 1:8 5:0
Тарпеда 1:1 2:3 4:5 0:3 0:0 0:2 1:2 1:1 3:2 0:1 2:4 4:0
Хваля Пінск 4:0 5:1 4:0 3:2 3:1 1:2 3:0 3:1 5:1 3:0 8:1 12:0
ЮАС 0:5 0:4 1:5 0:6 2:2 1:6 0:7 0:2 1:6 0:2 1:2 1:5
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 7 лістапада 2016 Крыніца: [football.by](http://football.by/stat/belarus/2016_2/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Гулец Клуб Галы
1 Ігар ТалькоўскіМаладзечна-ДЮСШ-422
2 Віктар ЛагуцінРагачоў-МК, Нёман-Агра20
3 Аляксандр МрынскіХваля15
4 Дзмітрый ДаўбейкаНёман-Агра14
5 Аляксандр ПракапенкаАсіповічы13
- Аляксандр ПрацкевічЗабудова-Строй13
- Сяргей ВаладзькоХваля13
- Віталь РушніцкіХваля13
9 Андрэй ДоўбняДЮСШ-ДБК11

Крыніца: Football.By

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·2016 год у футболе