wd wp Пошук:

ФК Жлобін

«Жлобін»беларускі футбольны клуб з горада Жлобін, заснаваны ў 2003 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У 1994—1996 гадах клуб са Жлобіна пад назвай «Энергія» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 годзе быў заснаваны клуб «Камунальнік», які з таго часу гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 гадах клуб выступаў даволі паспяхова: быў адным з кандыдатаў на павышэнне, а ў 2007 годзе дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Але з-за фінансавых цяжкасцей у пачатку 2008 года клуб адмовіўся працягваць выступленне ў Кубку. У 2008 годзе замест расфармаванага «Камунальніка» быў створаны «Жлобін», які стаў аўтсайдарам Другой лігі. У сезоне 2013 каманда выступіла даволі паспяхова, атрымаўшы выніковы чацвёрты радок.

2014

Сезон 2014 каманда пачала паспяхова, хутка захапіўшы лідарства ў групе А. Пазней «Жлобін» саступіў першы радок у сваёй групе «Оршы», але працягваў упэўнена ўтрымліваць другі радок. Поспех «Жлобіна» у многім быў звязаны з выдатнымі бамбардзірскімі паказчыкамі нападніка Аміна Кургхелі, які забіў за сезон 38 мячоў. У ліпені 2014 года ў рамках падрыхтоўкі каманды да Першай лігі была прынята новая эмблема клуба[1].

Выйшаўшы ў фінальны этап з другога месца ў сваёй групе, «Жлобін» спыніў сваю паспяховую серыю. У васьмі матчах фінальнага этапу клуб не атрымаў ніводнай перамогі і ў выніку апусціўся на шосты радок.

2015

У пачатку сезона 2015 клуб з-за фінансавых цяжкасцей пакінула значная колькасць ігракоў, а найлепшы бамбардзір Амін Кургхелі перайшоў на працу арбітра. Як вынік, клуб выдаў правальны старт, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы. Улетку пасаду галоўнага трэнера каманды заняў ветэран клуба Міхаіл Торап, і ў хуткім часе каманда стала атрымаўваць перамогі. Да самага апошняга тура першага этапу «Жлобін» захоўваў шанцы на выхад у фінальны этап, але ў выніку заняў 6-е месца ў групе. На выязны стыкавы матч супраць «Коласа» каманда не паехала, а ў хатнім саступіла 2:3, такім чынам атрымала 12-ы выніковы радок у чэмпіянаце.

2016

У пачатку 2016 года «Жлобін» з-за фінансавых праблем вырашыў адмовіцца ад ўдзелу ў Другой лізе[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У выніку, клуб спыніў існаванне.

З 2020

У пачатку 2020 года стала вядома, што «Жлобін» вяртаецца ў Другую лігу. У красавіку 2020 года жлобінская каманда трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[4].

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994/95Трэцяя — Б (Д3)422133645–3229
1995Трэцяя — Б (Д3)51261519–1419
1996Трэцяя — Б (Д3)1126831534–4527
2003Другая (Д3)62294926–18311/32 фіналу
2004Другая (Д3)724124834–22401/32 фіналу
2005Другая (Д3)82698931–32351/32 фіналу
2006Другая (Д3)432235479–21741/16 фіналу
2007Другая (Д3)430188467–26621/8 фіналу
2008Другая (Д3)1530581726–57231/32 фіналу
2009Другая (Д3)1026761328–43271/16 фіналу
2010Другая (Д3)14341042048–74341/32 фіналу
2011Другая (Д3)1330732038-74241/32 фіналу
2012Другая (Д3)10361631753-66511/16 фіналу
2013Другая (Д3)424132947-48411/16 фіналу
2014Другая — А (Д3)222173276–18541/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап614143719–2615
2015Другая — А (Д3)61891835–37281/32 фіналу
Матчы за 13 месца21220022–6
2020Другая — Група B (Д3)1120211714–9271/64 фіналу
Матчы за 21 месца2221013–5
2021Другая — Гомельскі дывізіён (Д3)814131017–5561/128 фіналу
2022Другая — Гомельскі дывізіён (Д3)718611135–53191/32 фіналу

Зноскі

  1. Знак отличия: ФК «Жлобин» обрёл новую эмблему
  2. Чиновник Жлобинского райсполкома: «Жлобин» будет ликвидирован. Процесс запущен»
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд
  4. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Жлобін
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2003 годзе