wd wp Пошук:

ФК ДЮСШ-ДБК Гомель

ДЮСШ-ДБК — беларускі футбольны клуб з Гомеля. Заснаваны ў 2010 годзе. У 2016 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Футбольная школа ДЮСШ ДБК была створана ў 2010 годзе. Выхаванцы школы выступалі ў розных юнацкіх спаборніцтвах. У 2015 некаторыя ігракі школы выступалі за «Рэчыцу-2014», а ў 2016 годзе, са з’яўленнем першых выпускнікоў, было вырашана заявіць каманду ў Другую лігу. Аснову каманды склалі выхаванцы школы 1997—1999 гадоў нараджэння, таксама склад быў умацаваны некалькімі больш вопытнымі ігракамі[1][2]. Свой першы сезон каманда пачала не вельмі паспяхова, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы, але ў другой палове чэмпіянату здолела атрымаць некалькі перамог, якія, аднак, не дазволілі ўзняцца вышэй за перадапошні радок.

У сакавіку 2017 годзе клуб пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, аднак пазней замест ДЮСШ-ДБК у трэці дывізіён была заяўлена іншая каманда, сфармаваная на базе ДЮСШ-ДБК — «Спутнік» з Рэчыцы.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2016Другая (Д3)1224661235–45241/32 фінала

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Островок между юношеским футболом и профессиональным.(недаступная спасылка)
  2. ДЮСШ-ДСК на верхушке пирамиды Архівавана 6 жніўня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК ДЮСШ-ДБК Гомель
Катэгорыя·Спорт у Гомелі
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта