wd wp Пошук:

ФК Спартак Шклоў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Спартак (значэнні).

«Спартак»беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра».

Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клуб па фінансавых прычынах перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласці[1].

У красавіку 2014 года, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне таліцы, заняўшы 13 месца з 24.

У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015.

У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У 2016—2020 гадах клуб удзельнічаў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)121528519–27121/32 фіналу
1992–93Трэцяя (Д3)1430751833–56191/32 фіналу
1996Трэцяя — Б (Д3)1426[upper-alpha 1]00269–970
2001Другая (Д3)6341851160–3959
2002Другая (Д3)424128446–1844
2003Другая (Д3)328164860–3552
2004Другая (Д3)524144661–24461/32 фіналу
2005Другая (Д3)326154753–28491/16 фіналу
2006Другая (Д3)332254374–20791/8 фіналу
2007Другая (Д3)330204666–26641/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2008Першая (Д2)826861228–37301/32 фіналу
2009Першая (Д2)1427[upper-alpha 2]481522–48201/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2010Другая (Д3)10341461454–59481/32 фіналу
2011Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[4]418110748–3633
2012Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[5]518100847–3430
2013Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[6]318114346–2337
2014Другая — А (Д3)722931026–3130
Матчы за 13 месца[upper-alpha 3]1321018–4
2015Другая — А (Д3)71864824–23221/16 фіналу
Матчы за 13 месца[upper-alpha 4]1421012–2
2016Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[7]51691635–2628
2017Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[8]41482424–2326
2018Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[9]31043321–1715
2019Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[10]112100240–830
2020Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[11]31281324–14251/32 фіналу
2021Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3)618331222–52121/64 фіналу
2022Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3)214111264–20341/64 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3)9-1621014–5
  1. Каманда знялася з турніру ў другім крузе, у застаўшыхся матчах залічаны тэхнічныя паражэнні 0:3.
  2. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць мазырскай «Славіі».
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Клецк», які заняў 7 месца ў групе Б (6:1, 2:3).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Вертыкаль» (Калінкавічы), які заняў 7 месца ў групе Б (0:1, 2:1 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнеры

Вядомыя ігракі

Зноскі

  1. Шкловский “Спартак” уходит в первенство области
  2. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд
  4. kick-off.by
  5. kick-off.by
  6. kick-off.by
  7. kick-off.by
  8. kick-off.by
  9. kick-off.by
  10. football.by
  11. football.by
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·ФК Спартак Шклоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі