wd wp Пошук:

ФК Тарпеда Магілёў

«Тарпеда»беларускі футбольны клуб з горада Магілёў. Заснаваны ў 1959 годзе.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1959. У савецкія часы гуляў у Чэмпіянаце БССР, дзе перамог у 1982. З 1992 пачаў гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1995 быў перайменаваны ў «Тарпеда-Кадзіна» (па назве аграпрамысловага прадпрыемства «Кадзіна» непадалёку ад Магілёва). Спачатку клуб атрымліваў месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы, потым пачаў часцей апускацца да зоны вылету і ўрэшце ў 2000 вылецеў у Першую лігу. Гуляў там да 2005, калі спыніў існаванне.

У 2006 на матэрыяльнай базе «Тарпеда-Кадзіна» быў сфарміраваны цалкам новы клуб «Савіт», які пачаў выступаць у Другой лізе.

Пазней (дакладна з 2011 года) клуб стаў на аматарскім узроўні ўдзельнічаць у чэмпіянаце Магілёва. У студзені 2015 года стала вядома, што «Тарпеда» прыме ўдзел у Другой лізе 2015[1]. Свой першы сезон пасля вяртання на рэспубліканскую арэну каманда правяла даволі ўдала, толькі пасля паражэння ў апошнім туры першага этапу ад «Маладзечна-ДЮСШ-4» каманда пазбавілася шанцаў на выхад у фінальны этап. У стыкавых матчах «Тарпеда» саступіла пінскай «Хвалі» (1:2, 0:4) і заняла выніковае 10-е месца.

У сезоне 2016 пасля паспяховага старту каманда стала атрымліваць паражэнні, у выніку хутка страціла шанцы на павышэнне і заняла 10-е месца з 13.

У пачатку 2017 года стала вядома, што каманда можа не заявіцца ў Другую лігу[2]. У красавіку афіцыйна стала вядома, што магілёўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе[3].

Эмблемы

Папярэднія назвы

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)71548316–14161/16 фінала
1992–93Першая (Д1)8321013935–30331/8 фінала
1993–94Першая (Д1)14305101520–23201/16 фінала
1994–95Першая (Д1)11308121028–3228Фіналіст
1995Першая (Д1)111545617–21171/8 фінала
1996Першая (Д1)1430761727–64271/8 фінала
1997Першая (Д1)1530771629–59281/8 фінала
1998Вышэйшая (Д1)1228781330–40291/8 фіналаЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)1430651930–69231/16 фінала
2000Вышэйшая (Д1)1530522331–7117Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу
2001Першая (Д2)5281441029–29461/16 фінала
2002Першая (Д2)1030971441–44341/16 фінала
2003Першая (Д2)9301191037–37421/16 фінала
2004Першая (Д2)12307111231–45321/32 фінала
2005Першая (Д2)1230781522–45291/16 фіналаСпыненне існавання
2015Другая — А (Д3)51892733–28291/64 фінала
Матчы за 9 месца11020021–6
2016Другая (Д3)1024751241–59261/16 фінала

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Могилевское «Торпедо» в новом сезоне выступит во второй лиге
  2. Футбол. Могилевское “Торпедо” может не заявиться во вторую лигу в сезоне-2017
  3. Вторая лига Беларусь. Турнир пройдет с 22 апреля по 28 октября, участие примут 14 команд
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1959 годзе