wd wp Пошук:

ФК Любань

«Любань» — беларускі футбольны клуб з горада Любань.

Гісторыя

У пачатку 1990-х гадоў клуб з Любані пад назвай «Арэса» ўдзельнічаў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2000-х гадах «Любань» выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе займала месцы пераважна ў ніжняй частцы табліцы. У 2014 годзе каманда заваявала срэбраныя медалі абласнога першынства і на наступны год заявілася ў Другую лігу, дзе заняла 16-месца з 20. Прапусціўшы турнір у 2016 годзе, у сезоне 2017 «Любань» зноў далучылася да Другой лігі.

Перад сезонам 2018 каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступлення ў турніры[1]. У 2020 годзе «Любань» выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ў 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей зноў далучылася да Другой лігі. У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Папярэднія назвы

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)131535720–22111/32 фінала
1992/1993Трэцяя (Д3)6301451160–57331/8 фінала
1993/1994Трэцяя (Д3)12341151848–7127
1994/1995Трэцяя — А (Д3)1122441419–5012
2002Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1020221617–598
2003Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)818531030–3518
2004Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1024551434–6320
2005Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1222231728–539
2006Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А61443729–4615
Фінальны этап111474334–3125
2007Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А718411121–3713
Фінальны этап1320821038–4126
2009Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1126831542–6627
2010Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1024821449–7026
2011Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)1326681252–6226
2012Чэмпіянат Мінскай вобласці, другая ліга (Д5)41472531–2423
2014Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б318101738–2731
Фінальны этап21491431–1928
2015Другая — Б (Д3)818511219–41161/32 фіналу
Матчы за 15 месца11620020–12
2017Другая (Д3)1126631734–87211/32 фіналу
2020Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б716501127–4615
2021Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3)1020311628−75101/128 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)1911003–0

Зноскі

  1. НФК “Крумкачы” собирает необходимые документы для участия во второй лиге. Вопрос должен разрешиться в ближайшее время(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Любань