wd wp Пошук:

Жыткавічы

Жы́ткавічы[2] (трансліт.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017)[3].

Герб

У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе р. Гніліцу. Герб «Сястрэнец» — памяць аб Кучуках-Сестранцэвічах, першых вядомых уладальніках паселішча.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 г. як маёнтак Жыдкавічы ў Вялікім Княстве Літоўскім, вёска Слуцкага княства, першыя вядомыя ўладальнікі — Кучукі-Сестранцэвічы герба «Сястрэнец» (польск.: Siestrzeniec).

У складзе Расійскай імперыі

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерніі. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 г. чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Жыткавічы былі пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жыткавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Жыткавічы ўвайшлі ў склад БССР.

Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. часовы адміністрацыйны цэнтр Мазырскага павета ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх земляў[4].

У Другую сусветную вайну акупаваны нацысцкай Германіяй.

З 1924 г. цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 1954 г. у складзе Гомельскай вобласці. З 19 лістапада 1971 г. — горад[5].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».

Мікрараёны

Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:

Славутасці

Страчаная спадчына

Свята-Троіцкая царква

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Жыткавічы Жыткавіцкага раёна і Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 33 (1335).
  6. 1 2 3 4 5 Беларусь, 1995
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жыткавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета