wd wp Пошук:

ФК Мантажнік Мазыр

«Мантажнік» — беларускі футбольны клуб з Мазыра. Заснаваны ў 2015 годзе. У 2016 і 2021 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2015 годзе пры падтрымцы мазырскага мантажнага ўпраўлення ААТ «Гомельтэхмантаж» і ў 2015 годзе выступаў у першынстве Мазыра, дзе заняў 3-е месца[1]. У 2016 годзе каманда, узмацніўшыся былымі ігракамі калінкавіцкай «Вертыкалі» і мазырскай «Славіі», заявілася ў Другую лігу Беларусі. Пры гэтым каманда засталася аматарскай, большасць ігракоў працаўладкавана на мантажным упраўленні. У першым сезоне «Мантажнік» здолеў замацавацца ў якасці серадняка чэмпіянату і заняў выніковае 8-е месца з 13.

У сакавіку 2017 года клуб спачатку пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, але потым адмовіўся ад выступлення. У сакавіку 2018 года клуб меў намер зноў далучыцца да Другой лігі[2], аднак у выніку не быў уключаны ў канчатковы спіс удзельнікаў[3].

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Мантажнік» далучыўся да Другой лігі. У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2016Другая (Д3)824861033–37301/32 фіналу
2017Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся
2018Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4)2861131–6191/32 фіналу
2019Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4)21282241–15261/32 фіналу
2020Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся1/64 фіналу
2021Другая — Гомельскі дывізіён (Д3)41455424–24201/64 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Мозырь: Новый проект(недаступная спасылка)
  2. «Монтажник» выступит во второй лиге
  3. Вторая лига 2018. С “Крумкачами” их будет 15
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2015 годзе
Катэгорыя·ФК Мантажнік Мазыр