wd wp Пошук:

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2019-га года.

Амаль адразу сярод лідараў у табліцы апынуліся «Смалявічы» і бабруйская «Белшына». Каманды здолелі захаваць сваё становішча і за некалькі тураў да фінішу забяспечылі выхад у Вышэйшую лігу, аднак лёс першага месца канчаткова вырашыўся толькі ў апошнім туры, перамога засталася за «Белшынай». У пачатку турніру сярод лідараў пэўны час ішлі рэчыцкі «Спадарожнік» і «Ліда», але пазней асноўную барацьбу за трэці радок павялі брэсцкі «Рух» і гомельскі «Лакаматыў». У выніку каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковых паказчыках трэцім стаў «Рух». У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе «Рух» па пенальці перамог магілёўскі «Дняпро» і таксама атрымаў павышэнне.

Склад удзельнікаў

Пасля часовага скарачэння ў 2018 годзе колькасці ўдзельнікаў лігі да 15 планавалася вяртанне да складу ў 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2018 («Славія-Мазыр» і «Энергетык-БДУ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Смалявічы» і «Дняпро». Апошні клуб Першай лігі 2018 «Чысць» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2019 атрымалі «Рух» і «Крумкачы», якія змянілі назву на НФК.

Аднак, у лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне магілёўскага «Дняпра» з мінскім «Промнем», які выступаў у Вышэйшай лізе. Аб’яднаная каманда пад назвай «Дняпро» пакінула за сабой месца ў Вышэйшай лізе, на вакантнае месца ў Першай лізе быў запрошаны рэчыцкі «Спадарожнік», які ў сезоне 2018 заняў 3-е месца ў Другой лізе. У сакавіку 2019 года была праведзена жараб’ёўка турніру для 16 каманд, аднак у красавіку жыткавіцкі ЮАС, не атрымаўшы ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе, быў выключаны з удзельнікаў і перайшоў у Другую лігу. У Першай лізе такім чынам засталося 15 каманд.

30 студзеня 2019 года была ўведзена новая схема ратацыі: дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2019 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковых пераходных матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У Другую ж лігу з Першай выбывае адна каманда, а две найлепшыя каманды Другой лігі пераходзяць у Першую.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

Перайменаванні клубаў

Клубы-ўдзельнікі

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (Беларусь)
БаранавічыБаранавічы ХваляХваля ГранітГраніт БелшынаБелшына ОршаОрша НФКНФК СмаргоньСмаргонь ХімікХімік ЛакаматыўЛакаматыў ЛідаЛіда Слонім-2017Слонім-2017 НафтанНафтан СмалявічыСмалявічы СпадарожнікСпадарожнік РухРухГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2019

Клуб Горад Месца ў сезоне 2018 Стадыён Умяшчальнасць
Баранавічы Баранавічы 14 «Лакаматыў» 3750
Белшына Бабруйск 3 «Спартак»
імя Пракапенкі
3700
1500
Граніт Мікашэвічы 8 «Палессе», Лунінец 3090
Лакаматыў Гомель 6 «Лакаматыў» 750
Ліда Ліда 4 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Нафтан Наваполацк 5 «Атлант» 4500
НФК Мінск 2 у Другой лізе РЦАР-БДУ 1500
Орша Орша 12 Гарадскі 2582
Рух Брэст 1 у Другой лізе «Юнацтва» 3000
Слонім-2017 Слонім 7 «Юнацтва» 2220
Смалявічы Смалявічы 15 у Вышэйшай лізе «Азёрны»
ФАК, Акцябрскі
1600
1000
Смаргонь Смаргонь 11 «Юнацтва» 3200
Спадарожнік Рэчыца 2 у Другой лізе «Цэнтральны» 3550
Хваля Пінск 13 «Хваля» 3136
Хімік Светлагорск 9 «Хімік» 1500

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Белшына (Бабруйск) 28 21 5 2 74  22 +52 68 Выхад у Вышэйшую лігу
2 Смалявічы 28 19 7 2 60  15 +45 64
3 Рух (Брэст) 28 15 11 2 65  26 +39 56Стыкавыя матчы
4 Лакаматыў (Гомель) 28 17 5 6 60  24 +36 56
5 Нафтан (Наваполацк) 28 13 8 7 58  43 +15 47
6 Спадарожнік (Рэчыца) 28 13 6 9 46  36 +10 45
7 Ліда 28 12 8 8 49  32 +17 44
8 НФК (Мінск) 28 11 7 10 41  38 +3 40
9 Граніт (Мікашэвічы) 28 9 8 11 38  41 3 35
10 Орша 28 9 4 15 33  61 28 31
11 Хімік (Светлагорск) 28 7 5 16 26  59 33 26
12 Хваля (Пінск) 28 5 6 17 29  49 20 21
13 Слонім-2017 28 4 9 15 18  47 29 21
14 Смаргонь 28 4 6 18 27  63 36 18
15 Баранавічы 28 2 3 23 12  80 68 9 Вылет у Другую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 БАР БШЫ ГМІЛГМЛІДНАФНФКОРШРУХСЛОСМЛСМГСПРХВАХСВ
Баранавічы 0:5 2:5 0:2 0:1 1:2 0:4 0:2 0:5 2:1 0:5 0:0 0:4 1:2 1:3
Белшына 4:0 2:1 3:0 2:1 1:3 1:1 5:0 2:2 5:0 0:2 4:1 5:2 3:0 4:0
Граніт 1:1 1:5 2:0 2:1 3:4 2:2 3:1 0:5 2:0 2:2 3:1 0:0 0:0 0:0
Лакаматыў 4:0 0:1 1:0 1:0 2:1 3:1 1:0 0:2 4:0 1:1 6:1 2:0 3:1 6:1
Ліда 6:1 0:1 0:0 0:0 2:1 2:2 8:1 2:4 2:0 0:1 2:1 1:0 2:1 4:0
Нафтан 3:0 1:5 0:0 2:2 3:2 2:2 2:4 2:2 0:0 0:0 5:0 2:1 2:2 5:3
НФК 2:0 1:2 0:2 1:1 1:3 1:4 2:3 0:0 2:0 0:5 4:0 3:3 2:1 2:0
Орша 0:0 1:4 1:0 0:2 1:2 0:3 2:1 1:2 1:0 1:5 3:1 0:2 0:0 0:0
Рух 2:0 1:1 1:0 3:1 1:1 2:2 0:1 6:1 1:1 0:3 3:0 2:2 1:0 8:1
Слонім-2017 1:0 0:1 3:1 0:5 0:2 1:2 0:1 1:3 1:1 0:3 0:0 1:0 2:2 2:1
Смалявічы 4:0 1:1 3:2 1:1 4:1 2:1 1:0 3:1 0:0 1:1 1:0 1:2 1:0 6:0
Смаргонь 4:1 0:0 0:3 1:4 0:0 2:0 0:2 1:2 0:3 2:2 0:1 0:1 1:2 2:2
Спадарожнік 3:1 0:2 2:0 2:1 1:1 2:0 0:2 3:3 2:2 2:0 0:2 3:5 3:0 1:0
Хваля Пінск 5:0 2:3 0:3 0:4 2:2 1:2 0:1 2:0 2:4 1:1 0:1 2:4 0:2 1:0
Хімік 0:1 1:2 4:0 0:3 1:1 0:4 1:0 2:1 0:2 0:0 1:0 4:0 0:3 1:0
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 23 лістапада 2019 Крыніца: [football.by](http://football.by/stat/belarus/2019_1/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона брэсцкі «Рух» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпро» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Рух» атрымаў перамогу ў серыі пенальці і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

5 снежня 2019
14:00
Рух (Брэст) 2:1 (0:0) Дняпро (Магілёў) Стадыён: Юнацтва,
Брэст
Гледачоў: 1100
Суддзя: Аляксей Кульбакоў (Гомель)
У. Марозаў Гол на 68 хвіліне 68' Гол на 90+4 хвіліне 90+4' football.by Гол на 62 хвіліне 62' М. Шыла

Адказны матч

8 снежня 2019
14:00
Дняпро (Магілёў) 2:1 (0:0)
(пен. 4:5)
Рух (Брэст) Стадыён: Спартак,
Магілёў
Гледачоў: 3500
Суддзя: Дзяніс Шчарбакоў (Мінск)
Р. Грыбоўскі Гол на 47 хвіліне 47'
З. Марушыч Гол на 79 хвіліне 79'

Дз. Яшын Забіты
А. Залескі Забіты
А. Бацішчаў Прамашка (міма)
З. Марушыч Прамашка (міма)
Ю. Казлоў Забіты
А. Кац Забіты
Я. Савасцьянаў Прамашка (брамнік)
football.by Гол на 80 хвіліне 80' У. Марозаў


Забіты І. Калпачук
Прамашка (брамнік) Я. Арашкевіч
Забіты В. Дземідовіч
Забіты М. Букаткін
Прамашка (міма) У. Марозаў
Забіты Дз. Сібілёў
Забіты Дз. Грачыха

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Ігрок Клуб Галы
1Расія Аляксандр ЮшынБелшына26
2Беларусь Дзмітрый ІваноўОрша17
3Беларусь Яўген БарсукоўСмалявічы15
-Беларусь Іван ВерасГраніт15
5Беларусь Андрэй СалавейЛакаматыў13
6Беларусь Вадзім ДземідовічРух12
-Беларусь Дзяніс КазлоўскіЛакаматыў12
-Беларусь Андрэй ЛясюкБелшына12
9Беларусь Дзмітрый ТамелаНафтан11
-Беларусь Дзмітрый ГомзаСмалявічы11
11Беларусь Мікалай ЗянькоЛіда10

Крыніца: Football.By Архівавана 28 лістапада 2019.

Зноскі

    Спасылкі

    Тэмы гэтай старонкі (3):
    Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2019 годзе
    Катэгорыя·Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
    Катэгорыя·2019 год у футболе