wd wp Пошук:

Граніцкі сельсавет

Гра́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гранічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сычавіцкага сельсавета[1]. 1 кастрычніка 1973 года цэнтр Сычавіцкага сельсавета перанесены ў вёску Гранічы, сельсавет перайменаваны ў Граніцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радашковіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 845 чалавек[5], з іх 94,7 % — беларусы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Гранічы, вёскі Вялікі Бор, Вялікія Бакшты, Гарнякі, Дубкі, Загорцы, Камарнікі, Кліманты, Кодзеўцы, Максімаўка, Малы Бор, Малыя Бакшты, Новая, Радзеўцы, Сычавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 152. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе
Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна
Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе