wd wp Пошук:

Юзаф Трыпуцька

Юзаф Трыпуцька (польск.: Józef Trypućko; 7 ліпеня 1910, в. Маліноўшчына, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — 21 ліпеня 1983) — шведскі мовазнавец-славіст.

Скончыў Гімназію імя Генрыка Сянкевіча ў Вілейцы (1929), Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні (1934). Выехаў у Хельсінкі выкладаць польскую мову. З 1940 года ва Упсальскім універсітэце (Швецыя), з 1966 года прафесар славянскіх моў.

У працах «Мова Уладзіслава Сыракомлі» (т. 1—2, 1955—1957), «Пра мову ўспамінаў Францішка Міцкевіча» (1970) адзначаў беларусізмы аўтараў, спасылаўся на працы Я. Карскага, іншых беларускіх мовазнаўцаў. Аўтар працы пра славянскія, у т.л. беларускія прыслоўі, беларускія рэаліі ў творчасці Э. Ажэшкі.

Складальнік каталога старадрукаў з Кароны і ВКЛ, у тым ліку кірылічных, у зборах бібліятэкі Упсальскага ўніверстэта[3]. Перапісваўся з Адамам Мальдзісам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://www.svenskagravar.se/index.php/sok_resultat?mode=norm&EFTER_NAMN=Trypucko
  3. Trypućko, Józef, Polonica vetera Upsaliensia: catalogue des imprimés polonais ou concernant la Pologne des XVe, XVIe, XVIIe et XVIIIe siècles conservés à la Bibliothèque de l’université royale d’Upsala. — Uppsala, 1958.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Мовазнаўцы Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Памерлі ва Упсале
Вучоныя паводле алфавіта
Мовазнаўцы Швецыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Пахаваныя ў лене Стакгольм
Нарадзіліся 7 ліпеня
Памерлі 21 ліпеня
Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Асобы
Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1910 годзе
Памерлі ў 1983 годзе