wd wp Пошук:

Мясоцкі сельсавет

Мясо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Выверы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мясата. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раеўшчынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Красненскага сельсавета перададзены вёскі Канчаны, Касцюшкі і Ракуцёўшчына[2]. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Сасновы Бор[3]. У 1987 годзе скасаваны хутар Грэбенева[4]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Цюрлёўскага сельсавета перададзена вёска Шнуры[5]. 23 кастрычніка 2015 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Выверы[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2466 чалавек[7], з іх 93,0 % — беларусы, 5,3 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 12 лістапада 1974 г. № 587-VIII Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Мясоцкага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 32 (1442).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 23 октября 2015 г. № 85 О переносе административного центра Мясотского сельсовета
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Мясоцкі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе