wd wp Пошук:

Хажоўскі сельсавет

Хажо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хажова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хажэўскі сельсавет у складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хажэва. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 11 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цюрлеўскага сельсавета[1].

10 чэрвеня 1965 года сельсавет утвораны зноў у складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасаваны хутар Аўчарнік[2]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хажоўскі, а цэнтр — у Хажова. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хоўхлаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) і частка Цюрлёўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1376 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 4,4 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Хажоўскі сельсавет
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных