wd wp Пошук:

Заходняя Бярэзіна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бярэзіна, значэнні. Бярэ́зіна ці Захо́дняя Бярэ́зіна — рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі, правы прыток ракі Нёман. Даўжыня — 226 км. Вадазбор — 4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 30 м³/с. Агульнае падзенне — 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,8 .

Асноўныя прытокі

Справа: Ластаянка, Цвецень, Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька. Злева: Іслач, Волка, Дубіна.

На рацэ

Зона адпачынку Барок (12 км на поўдзень ад г. Маладзечна). Геаграфічная станцыя БДУ.

Агульнае

Пачынаецца каля вёскі Бортнікі Маладзечанскага раёна, на вышыні 300 м над узроўнем мора, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім районах. Мясцовае суднаходства ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусця) — у перыяд высокай вады. Амаль усе прытокі Заходняй Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км).

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка, у ніжнім — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У сярэдняй плыні на рацэ Сакаўшчынскае вадасховішча.

Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй вёскі Гародзькі 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2 — 0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км. У пойме ракі Бярэзінскае балота[1].

Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рэкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Рэкі Іўеўскага раёна
Рэкі Маладзечанскага раёна
Басейн Заходняй Бярэзіны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Рэкі Валожынскага раёна
Прытокі Нёмана
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара