wd wp Пошук:

Цюрлёўскі сельсавет

Цюрлё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Цюрлі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Насілаўскі сельсавет у складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Насілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 12 чэрвеня 1958 года сельсавет перайменаваны ў Цюрлеўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Цюрлі. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хажэўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны зноў Хажэўскі сельсавет. У 1974 годзе скасавана вёска Агароднікі[2]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Цюрлёўскі. 28 мая 2013 года ў склад Хажоўскага сельсавета перададзены вёскі Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы, у склад Мясоцкага сельсавета — вёска Шнуры[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 4768 чалавек[4], з іх 92,7 % — беларусы, 5,3 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Цюрлёўскі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе