wd wp Пошук:

Радашковічы

Радашко́вічы[2] (трансліт.: Radaškovičy, руск.: Радошковичи) — гарадскі пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, у зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў Рыбчанку, на Вілейска-Мінскай воднай сістэме. З’яўляецца цэнтрам Радашковіцкага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). За 32 км ад Маладзечна, 41 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы; на аўтамабільнай дарозе Мінск — Маладзечна. Насельніцтва 5 807 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Радашковічы датуецца 1447 годам, калі кашталян віленскі Пётр Гедыгольдавіч заснаваў тут касцёл Найсв. Тройцы. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Вярэйскага, Гаштольдаў, каралевы Боны, Глябовічаў, Агінскіх, Радзівілаў. З 1539 года да сярэдзіны XIX ст. тут рэгулярна праводзіліся кірмашы.

Гарадскі герб з прывілею 1792 года

У 1549 годзе Радашковічы атрымалі статус горада, у якім было 130 двароў, 8 корчмаў, майстэрні. Прыкладна ў гэты ж час тут збудавалі драўляны замак. У Інфлянцкую вайну ў 1567 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пастанавіў склікаць пад Радашковічамі збройную дэманстрацыю, разлічваючы на далучэнне да яе незадаволеных маскоўскай уладай князёў і баяраў. На попіс сабралося 47 тыс. салдат, у тым ліку 30 тыс. паспалітага рушання і 2400 салдат, дасланых з Каралеўства Польскага, зброі налічвалася каля 100 адзінак[4]. У 1569 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў паселішчу Магдэбургскае права. 23 лютага 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Рашакавічам гарадскі герб: «у срэбным полі паясная выява святога Стэфана, пабітага камянямі»[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Радашковічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі заштатным горадам Вілейскага павета. У час вайны 1812 года пры наступленні французскіх войскаў на Мiнск тут на тры днi спыняўся Напалеон Банапарт. Падчасі вызваленчага паўстання (18301831) паселішча на пэўны час вызвалілі з-пад расійскай улады. У 1842 годзе Радашковічы сталі цэнтрам воласці Віленскай губерні. Станам на 1859 год тут было 222 будынкі (на 1866 — 225 будынкаў[6]). У 1882 годзе ў мясцовым касцёле ахрысцілі Яна Луцэвіча (Янку Купалу).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Радашковічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім ваяводстве. Цягам 19221928 гадоў у месце працавала Радашковіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны.

У 1939 годзе Радашковічы ўвайшлі ў БССР. У 1940 годзе афіцыйны статус паселішча панізілі да гарадскога пасёлка, які стаў цэнтрам раёна (у 1960 годзе Радашковіцкі раён ліквідавалі). У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года гарадскі пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 2004 годзе ў склад Радашковічаў увайшла вёска Сярэбранка. У падпарадкаванні Радашковіцкага пасялковага Савета знаходзілася вёска Удранка, якая 29 снежня 2009 года ўвайшла ў склад Радашковіцкага сельсавета [7].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы па вытворчасці керамічных вырабаў, харчовай і лёгкай прамысловасці. Санаторый «Хваёвы Бор», санаторый-прафілакторый «Зорны», дзіцячы аздараўленчы комплекс «Маяк». Цэнтр ганчарнага рамяства[11].

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатр.

Адукацыя

У Радашковічах працуюць сярэдняя і мастацтваў школы, школа-інтэрнат.

Медыцына

Медыцынскія паслугі падаюць пасялковая бальніца і паліклініка.

Славутасці

Страчаная спадчына

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. K. Piwarski. Niedoszła wyprawa radoszkowicka Zygmunta Augusta na Moskwę (rok 1567—1568) // «Ateneum Wileńskie». T. IV. — Wilno, 1927. S. 256—286.
  5. Радашковічы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Radoszkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 439.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка)
  8. 1 2 Беларусь, 1995
  9. Генадзь Каханоўскі. Радашковічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 51.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Радошковичи // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Маладзечанскага раёна
Радашковічы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета