wd wp Пошук:

Гарадзілаўскі сельсавет

Гарадзі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беразінскае (да 2008 г. вёска Гарадзілава).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Літвенскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пякарскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 18 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бярэзінскае[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3191 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 18 марта 2008 г. № 61 О преобразовании сельских населенных пунктов в агрогородки
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гарадзілаўскі сельсавет
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе