wd wp Пошук:

Раеўшчынскі сельсавет

Ра́еўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Раеўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікасельскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года Вялікасельскі сельсавет перайменаваны ў Раеўшчынскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Раеўшчына. 27 сакавіка 1959 года Раеўшчынскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мясоцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1958 годзе
Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна
Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе