wd wp Пошук:

Віталь Рыгоравіч Гарановіч

Віталь Рыгоравіч Гарановіч (7 студзеня 1952, в. Ермакі, Маладзечанскага раёна — 17 красавіка 2012) — беларускі паэт, педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў Ермакоўскай васьмігадовай школе (1959—1967) і Хоўхлаўскай СШ (скончыў у 1969) Маладзечанскага раёна.

Віталь Гарановіч (у першым радзе першы злева) — вучань Ермакоўскай школы.

Служыў у Савецкай Арміі ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе (1970—1972). Пасля пэўны час працаваў у выдавецтве «Вышэйшая школа», затым на паліграфічнай фабрыцы «Чырвоная зорка» ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М.Горкага (1977). Пасля інстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Задарожскай васьмігадовай школы, у 1979–1983 гадах дырэктарам Кіраўскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна. У 1983–2004 — дырэктар СШ № 3 у Глыбокім. З 2004 года старшыня Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Сябра Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы.

Творчасць

У школьны час яго вершы публікаваліся ў часопісе «Бярозка», раённай газеце «Святло камунізму». У гады службы ў арміі супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты «Слава Родины» Прыкарпацкай ваеннай акругі. Студэнтам друкаваўся ў інстытуцкай газеце «Савецкі настаўнік». У 1978 годзе выйшла падборка вершаў у часопісе «Маладосць», а таксама публікацыя вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». З гэтага часу рэгулярна публікуецца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку.

Удзельнік літаратурных семінараў у Каралішчавічах. У 1997 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў першы зборнік вершаў «Беразвечча», які быў адзначаны складальнікамі анталогіі беларускай паэзіі ХХ стагоддзя «Краса і сіла» як «…хоць запозненая, але яркая кніга». Наступныя лірычныя зборнікі – «Святло блакіту» (2002), «Саракі» (2007), «Нараджэнне вады» (2011) выйшлі ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор». У 2003 годзе ў “Беларускі кнігазборы” выйшаў зборнік песень «Глыбоцкі вальс» (у сааўтарстве з самадзейным кампазітарам Г. Шаколам).

Лаўрэат літаратурнай прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009) за кнігу вершаў «Саракі».

Бібліяграфія

Зборнікі вершаў

Зборнікі песень

Зборнікі твораў

Зноскі

  1. Кніга складзена і выдадзена жонкай пасля смерці паэта.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 2012 годзе
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Члены Таварыства беларускай мовы
Паэты Беларусі
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Нарадзіліся 7 студзеня
Нарадзіліся ў 1952 годзе
Асобы
Памерлі 17 красавіка