wd wp Пошук:

Георгій Мікітавіч Халасцякоў

Ге́оргій Мікі́тавіч Халасцяќоў (2 жніўня 1902 — 21 ліпеня 1983) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1945 год), Герой Савецкага Саюза (1965).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка-машыніста.

Пад час Першай сусветнай вайны сям’я з’ехала ў бежанства ў Расію.

З жніўня 1919 г. прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў у частках ЧАП на Заходнім фронце. Член РКП(б) з 1920. У 1920 паранены, трапляе ў польскі палон, дзе правёў амаль год. Пасля вяртання з палону працаваў на розных некваліфікаваных вытворчасцях.

У снежні 1921 дабраахвотна па камсамольскім наборы пайшоў у Рабоча-Сялянскі Чырвоны флот. У 1925 скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча, служыў вахценным начальнікам на лінкары «Марат», штурманам падводнай лодкі «Камунар». Пасля заканчэння ў 1928 падводных класаў спецыяльных курсаў каманднага складу Ваенна-Марскага Флоту — старшы памочнік камандзіра падводных лодак «Батрак» и «L-55». Потым камандзір і камісар падлодкі «Бальшавік».

У 1932 скончыў тактычныя курсы Ваенна-марской акадэміі. Быў накіраваны на Ціхаакіянскі флот. Камандзір галаўной падлодкі, дывізіёна і 5-й брыгады падводных лодак.

Арышт і вызваленне

7 мая 1938 быў арыштаваны. Абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы (з-за польскага палону 1920), а таксама Японіі і Англіі. Атрымаў 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў і паражэнне ў правах на 5 гадоў. На катарзе на Ціхім акіяне, у казематах на бухце Вольгі. Жонка ў час яго арышту пайшла добраахвотніцай на савецка-фінляндскую вайну. Дзякуючы заступніцтву Калініна справа была перагледжана. У маі 1940 быў вызвалены, і яму вярнулі ордэн Леніна і званне.

З восені 1940 — камандзір 3-й брыгады падводных лодак, пасля начальнік адзела падводнага плавання Чарнаморскага флота.

Вялікая Айчынная вайна

У ліпені 1941 — капітан 1-га рангу, узначаліў Новарасійскую ваенна-марскую базу. Удзельнічаў у Керчанска-Феадосеўскай аперацыі. Падрыхтоўваў абарону Новарасійска з сушы.

13 снежня 1942 прысвоена званне контр-адмірал.

Камандзір Азоўскай і Дунайскай вайсковымі флятыліямі, арганізаваў шэраг дэсантаў.

Пасля вайны

24 мая 1945 прысвоена званне віцэ-адмірал.

У 1950 скончыў з залатым медалём Акадэмію Генеральнага штаба. У 1950—1951 кіраваў Каспійскай вайсковай флатыліяй, потым 7-м флотам на Ціхім акіяне. У 19531969 — намеснік начальніка кіравання баявой падрыхтоўкай Галоўнага штаба ВМФ СССР.

7 мая 1965 атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

З 1969 года ў адстаўцы.

Смерць

Забіты разам з жонкай ў сваёй кватэры (у доме № 19 на Цвярскім бульвары) у час аграблення. Быў скрадзены парадны мундыр і ўсе ўзнагароды. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Памяць

У Баранавічах стаяў дом-музей Халасцякова, названа адна з вуліц і адкрыты памятны знак. У 1984 новаму савецкаму сухагрузу было нададзена яго імя.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Віцэ-адміралы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ушакова
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Ахвяры забойстваў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Бялграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна