wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Русак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русак. Уладзімір Сцяпанавіч Русак (нар. 17 чэрвеня 1949, вёска Муцькавічы, Навамышскі раён, Баранавіцкая вобласць — 20 красавіка 2019) — праваслаўны дыякан, публіцыст, дысідэнт у СССР, палітычны зняволены ў СССР.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1949 года ў вёсцы Муцькавічы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1969 годзе вёска перайменавана ў Зорную, з 2012 увайшла ў склад горада Баранавічы.

У 1967—1970 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце на фізіка-матэматычным факультэце. У 1973 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1977 — Маскоўскую духоўную акадэмію (са ступенню кандыдата багаслоўя за работу «Раннехрысціянскія апокрыфы ды іх хрысталагічны змест»). У 1970—1980 гадах працаваў у «Журнале Московской Патриархии» стажорам, рэферэнтам, рэдактарам, а з 1977 года — навуковым рэдактарам.

У 1976 годзе рукапаложаны ў дыякана.

Паралельна з працай у рэдакцыі пісаў кнігу па гісторыі бальшавіцкіх рэпрэсій супраць праваслаўнай царквы. За гэта быў зволены з працы. У 1980—1981 гадах служыў дыяканам у в. Іванісава Нагінскага раёна.

У 1982 годзе па ўласным прашэнні, накіраваным мітрапаліту Беларускаму Філарэту (Вахрамееву), пераведзены ў Віцебск. У 1983 годзе за казань ў Віцебскім Казанскім саборы пра пакутнікаў за веру ў СССР быў пазбаўлены рэгістрацыйнай даведкі ад упаўнаважанага Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў СССР, што цягнула за сабой пазбаўленне месца служэння. Быў накіраваны ў ссылку ў Жыровіцкі манастыр. Затым непрацяглы час служыў пры храме ў Давыд-Гарадку.

Напісаў адкрыты ліст дэлегатам VI Генеральнай асамблеі Сусветнай рады цэркваў у Ванкуверы (1983). У лісце пісаў пра прыгнечаны стан Рускай праваслаўнай царквы ў СССР. Ліст не быў агучаны на паседжанні з-за пратэстаў дэлегацыі СССР, але стаў вядомы пасля агалошвання на прэс-канферэнцыі архіепіскапам Кентэрберыйскім.

Пазней па месцы прапіскі вярнуўся ў Маскву. 23 красавіка 1986 года за кнігу «Сведчанне абвінавачання» («Свидетельство обвинения»), якая хадзіла ў самвыдаце, арыштаваны КДБ. 10 верасня 1986 года асуджаны Маскоўскім гарадскім судом па арт. 70 КК РСФСР («антысавецкая агітацыя і прапаганда») на 7 год лагераў строгага рэжыму і 5 год ссылкі (максімальна магчымае пакаранне па гэтым артыкуле). Тэрмін адбываў у пермскіх лагерах. У 1987 годзе кніга «Сведчанне абвінавачання» была апублікавана на рускай мове ў ЗША. Вызначэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 6 верасня 1988 года тэрмін скарочаны да 2 год 6 месяцаў, ссылка з прысуда выключана. Вызвалены 22 кастрычніка 1988 года[2]. Рэабілітаваны ў 1993 годзе.

У красавіку 1989 года выехаў на сталае месца жыхарства ў ЗША. У 1989—1996 гадах выкладаў гісторыю Рускай праваслаўнай царквы і кананічнае права ў Духоўнай семінарыі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой у Джорданвілі. У 1996 годзе вярнуўся ў Маскву. Працаваў у «Народным доме» Сяргея Філатава. Выкладаў у Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (1997), у Англа-амерыканскай школе пры пасольстве ЗША ў Маскве (1997—1999).

У 1998 годзе перадаў у Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ) многія дакументы і кнігі са сваіх збораў. Дакументы ўтварылі фонд 10061 ДАРФ[3], кнігі захоўваюцца ў Навуковай бібліятэцы ДАРФ [4].

У 2000—2008 ізноў жыў у ЗША, у 2008—2014 вяртаўся ў Маскву. На бягучы час жыве ў ЗША.

Аўтар некалькіх кніг і некалькіх соцень артыкулаў па гісторыі Рускай праваслаўнай царквы. Член Саюза расійскіх пісьменнікаў. Выдаваў газету «Православное слово» (Нью-Ёрк).

Творы

Зноскі

  1. https://credo.press/224118/
  2. База данных «Жертвы политического террора в СССР».
  3. Электронные описи Государственного архива Российской Федерации.
  4. Сводный каталог (база данных) печатных изданий Русского Зарубежья 1918—1991 годов. Библиографический указатель / Государственный архив Российской Федерации. Москва, 2010. С. 673—682.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Дысідэнты
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Беларусы ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дыяканы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША